Лучшая рецензия
Смотреть 2
Набыў гэтую кнігу восенню 2018 года і толькі зараз да яе дайшоў. Нават і не ведаў, чаго чакаць ад тонкай кнігі, частка аповедаў якой былі напісаныя ў калматыя 70-ыя. Але менавіта старыя апавяданні мяне ўразілі больш за усіх! І што цікава, мне спачатку заўсёды здавалася, што гэта рэальныя гісторыі, а потым уяўляеш, як Глобус глядзіць на мяне і усміхаецца, бо я паверыў неверагоднай хлусні, як у школьнікаў скралі дзённік і яны вырашылі адпомсціць, павыбіваўшы шыбы злодзеям. Ці як у мастацкай вучэльні была студэнтка, якая тры ляжала ў ложку з хлопцам, якому яна вельмі падабалася, а ён ей не. Ці апавяданне пра спатканне на канцэрце Песняроў у Палацы спорту. Ці бадзянне па Барселоне ў пошуках выдатных пэндзлеў... Мне ўсё ж такі здаецца, што не ўсё хлусня, і сапраўды была адмысловая студэнтка…