
Андрэй Пяткевіч — о поэте
- Родился: 13 июня 1966 г. , в. Уселюб, Наваградзкі раён
- Умер: 29 апреля 1995 г. , в. Уселюб, Наваградзкі раён
Биография — Андрэй Пяткевіч
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1983 годзе скончыў Уселюбскую школу. Паступіў на аддзяленне мовы і літаратуры ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вучыўся з перапынкамі да 1989 г. Працаваў рабочым-меліяратам, у леспрамгасе, у калгасе. Друкаваўся ў раённай газеце, часопісах "Першацвет", "Свіцязь", "Калосьсе", "Беларусь", альманаху "Ксэракс Беларускі", газетах "Культура", "Літаратура і мастацтва", "Чырвоная змена", ва ўніверсітэцкіх калектыўных зборніках "Шлях" (1991), "Кола" (1993). Браў актыўны ўдзел у моладзевым руху, вандраваў па Беларусі.
Книги
Смотреть 1Библиография
Рецензии
Смотреть 113 декабря 2017 г. 21:56
256
5
Беларускім паэтам звыкла вяртацца з мінулага. Часам – з далёкага мінулага. Як, напрыклад, вяртаўся Францішак Багушэвіч. Як вяртаўся Алесь Гарун. Або Уладзімір Жылка. Як сёння вяртаецца расстраляны ў 37-ым паэт Алесь Дудар.
Андрэй Пяткевіч вяртаецца з пачатку 90-х. Бо ў 95-ым яго ўжо не стала на гэтым свеце.
Чаму Пяткевіч не мог вярнуцца раней? Адказаць вельмі проста. Пяткевіч кантраверсійны паэт. Шмат у яго вершаў, якія не ўкладаліся ў звыклыя мінулыя рамкі дазволенага. Менавіта Пяткевіч напісаў напрыканцы 80-х - пачатку 90-х больш за ўсіх беларускіх паэтаў антысавецкіх вершаў. Прычым вельмі радыкальных і нават брутальных. Няпростыя ў яго былі адносіны з Богам, грамадствам і ўвогуле людзьмі, якія, на думку Пяткевіча, не жывуць на гэтай Зямлі так, як павінны жыць.
На каленях перад…