
Автор
Маргарита Латышкевич - все книги по циклам и сериям | Книги по порядку
- 8 произведений
- 13 изданий на 3 языках
-
Вараціш-гара Маргарита Латышкевич
ISBN: 978-985-7210-14-5 Год издания: 2019 Издательство: ІП А.М. Янушкевіч Язык: Белорусский Што адбываецца з гераінямі легендаў пасля шчаслівага фіналу? Зрэшты, які фінал увогуле можна назваць “шчаслівым”?
Ільга, адужаўшы вогненнага цмока, два гады пражыла пры княжым двары ў славе ды пашане – але ўсе два гады ёй чагосьці не ставала. Чагосьці, што ўнікала памяці.
Свет Вугеры, вялікай ракі, спавіты магутнымі каменнымі чарамі і здаўна хавае шмат таямніцаў. Магчыма, у Ільгі атрымаецца адшукаць адказы і вярнуць аднойчы забытае.
А значыць, перад дзяўчынай-воем – новае падарожжа. -
Яблыкі Маргарита Латышкевич
Год издания: 2016 Издательство: Мінск : Медысонт Язык: Белорусский У гэтым зборніку прадстаўлены апавяданні і нарысы маладой беларускай пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч.
Розныя па танальнасці, ад пранізліва-кранальных да адкрыта гумарыстычных і сатырычных, яны ўсе аб’яднаныя ў досыць цэласны цыкл назіранняў за жыццём. Творы аднародныя і стылёва: аўтар акцэнтуе ўвагу чытача на асобных яркіх дэталях, на ўласны манер пераасэнсоўваючы і пераствараючы падзеі рэчаіснасці. -
Там, дзе сэрца : вершы, проза Маргарита Латышкевич
ISBN: 978-985-596-479-8 Год издания: 2020 Издательство: Колорград Гэта кніга вершаў. І прозы. Бо, напэўна, у жыцці так і бывае: вершы мяшаюцца з прозай, праўда з выдумкай, радасць з сумам. З драбочкаў успамінаў выкладзена каляровая мазаіка — вершамі і сціслымі празаічнымі замалёўкамі. Можа быць, асобныя драбочкі прыгадаеце як нешта сваё, перажытае. Можа быць, у асобных пазнаеце сябе. А можа, і не. Тэксты тут — быццам дзверы кватэр у шматпавярховіку. За кожнай — свая гісторыя. Нечы дом. -
Век людзей Маргарита Латышкевич
ISBN: 978-985-458-397-6 Год издания: 2025 Издательство: Тэхналогія У свеце Вугеры спяваюць чароўныя камяні ў прошчах і плятуцца спракаветныя чары. Тут замкі і рыцары, прыўкрасныя князёўны ды старадаўнія легенды, падобныя да сненняў. Але што здарыцца, калі сны стануць кашмарамі, спеў ахоўных камянёў перарвецца, а з цёмных куткоў да чалавечых сялібаў папаўзуць пачвары?.. Донай, прыёмны сын аднаго з уладароў княства, нават падумаць не мог, што апынецца на раздарожжы паміж светам людзей і не-людзей. Ці знойдзе ён у сабе моцы стаць тым, кім хочуць яго бачыць, хто патрэбны людзям? І ці зможа ён нарэшце парушыць заклён і стаць самім сабой? -
Муры, Том і дырыжаблік Маргарита Латышкевич
ISBN: 9789855753972 Год издания: 2022 Издательство: Звязда Над чароўным горадам Котсвілем плывуць планёры і дырыжаблі! А жыхары горада рыхтуюцца да Вялікай выставы. Маленькія кацяняты Муры і Том чакаюць дамоў свайго тату, капітана самаага цудоўнага з усіх дырыжабляў. Але тата затрымліваецца! Што ж сталася з камандай паветранага судна? І якое дачыненне да гэтага мае Егіпецкая зала Вялікай выставы? Далучыцеся да Коткінсаў у іх даследаванні — і сутыкніцеся са старажытнымі чарамі з далёкіх краін! -
Наш Дом Маргарита Латышкевич
ISBN: 978-985-02-1828-5 Год издания: 2018 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнізе пад адной вокладкай сабраныя самыя розныя творы. Тут ёсць і кароткія апавяданні, ад гумарыстычных і іранічных да сумных і кранальных. Тут ёсць і аповесці-фэнтэзі, заснаваныя на беларускай міфалогіі, на ператрактоўцы народных казак. -
Вершнікі на дарозе Маргарита Латышкевич
ISBN: 978-985-581-526-7 Издательство: Четыре четверти У дзівосным свеце аповесцей фэнтэзі Маргарыты Латышкевіч ажываюць легенды, спяваюць рунічныя камяні і нараджаюцца чары. Народ Курганова Поля – паэты, ведзьмары, ваяры – процістаяць людзям. Але ці настолькі адрозныя народ Курганоў і чалавечыя сыны?..
Верасовыя пусткі напаўняюцца музыкай ветру, магія пранізвае час і прастору. Вершнікі ўжо на шляху… -
Лисиный перстенек Маргарита Латышкевич
ISBN: 978-5-08-006719-8 Год издания: 2021 Издательство: Детская литература Язык: Русский Гальяш ленив и болтлив, но он хороший человек. Всё, что он делает, делается исключительно с добрыми намерениями. Вот только результаты почему-то оставляют желать лучшего.
Всё меняется, когда мальчик знакомится с волшебными существами и получает в подарок Лисиный перстенек, обладающий магической силой. Гальяша ждут приключения. Ему предстоит многому научиться и узнать, что даже магические умения требуют большого труда и усердия, а в каждое настоящее дело обязательно нужно вкладывать душу.