Автор
Владимир Орлов

Уладзімір Аляксеевіч Арлоў

  • 72 книги
  • 9 подписчиков
  • 201 читатель
4.3
282оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
282оценки
5 132
4 117
3 31
2 2
1 0
без
оценки
55

Новинки Владимира Алексеевича Орлова

  • Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi Uładzimier Arłoŭ
    Год издания: 2024
    Издательство: Фонд Kamunikat.org, Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku / Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
    Язык: Белорусский
    Knihu vierśaŭ Uładzimiera Arłova, laŭreata mižnarodnaj premiji «Eŭrapiejski paet svabody» (Gdańsk, 2010), my vydajem łacinkaju, padtrymlivajučy jaje daŭniuju tradycyju ŭ bielaruskaj kultury.
  • Імёны Свабоды Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-966576-7-1
    Год издания: 2023
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский
    У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Варонка, Язэп Лёсік, Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка, Мікола Абрамчык ды іншыя.
  • Ад Еўфрасінні, ад Скарыны Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-966576-3-3
    Год издания: 2023
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский
    Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
  • Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-966576-6-4
    Год издания: 2023
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский
    Калі вы хочаце, каб перад вамі ажыла ўся беларуская гісторыя ХІХ стагоддзя, новая кніга Уладзіміра Арлова якраз для вас. Разам з пісьменнікам вы пройдзеце па вуліцах тагачасных гарадоў, наведаеце шляхоцкую сядзібу і сялянскую хату, габрэйскае мястэчка і цыганскае “каралеўства”. З аўдыторый Віленскай і Полацкай акадэмій трапіце на маёўку філаматаў і ў лагер паўстанцаў-каліноўцаў. Кніга адрасаваная кожнай беларускай сям’і.
  • Выбраная лірыка Уладзімер Арлоў
    ISBN: 978-83-968534-0-0
    Год издания: 2023
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский
    Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
  • Апоўначы ў лонданскім доме Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-966576-5-7
    Год издания: 2022
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский
    Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.
  • Пакуль ляціць страла Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-966576-4-0
    Год издания: 2022
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский
    «Пакуль ляціць страла» – сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрніках і ва ўнівэрсытэтах. Дасьціпна, глыбока, дакладна – раз за разам страла дасягае мэты.
  • Каханак яе вялікасці Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-960735-5-6
    Год издания: 2022
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский
    Гістарычную прозу Уладзіміра Арлова параўноўваюць з творамі графікі. Але гэта не замінае таму, каб у ягоных аповесцях і апавяданнях побач з глыбокім веданнем гісторыі прысутнічала вострасюжэтнае дзеянне, сагрэтае цёплым гумарам і неўтаймоўнай эротыкай. Сярод герояў кнігі паўстанцы 1863 года і забойца цара Аляксандра ІІ беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі, Напалеон Банапарт і гетэра Дамініка.
  • Паром празь Ля-Манш Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-966576-0-2
    Год издания: 2022
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский
    Кнігу склалі выбраныя творы зь пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром празь Ля-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).
  • Айчына. Частка 2 Уладзімір Арлоў
    Год издания: 2022
    Издательство: Кнігі бяз літар
    Язык: Белорусский
    Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского племени”. Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Лепшыя людзі нашай зямлі са зброяй у руках выступілі супроць прыгнятальнікаў у 1831 годзе. У 1863-м продкі зноў узняліся за волю. У шэрагах паўстанцаў, якіх узначальваў Кастусь Каліноўскі, было ўжо шмат тых, хто змагаўся не за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а за сваю будучую дзяржаву. Паролем каліноўцаў былі словы: „Каго любіш? – Люблю Беларусь!”. З таго часу ідэя беларускай незалежнасці ўжо не знікала і ўрэшце прывяла да нацыянальнага Адраджэньня. Сярод герояў кнігі паўстанцкія камандзіры Эмілія Плятэр і Міхал Валовіч, Валер Урублеўскі і Зыгмунт Серакоўскі, пісьменнікі Адам Міцкевіч і Ян Баршчэўскі, вучоныя Марцін Пачобут-Аляніцкі і Ігнат Дамейка, нарадаволец Ігнат Грынявіцкі. Цікава і падрабязна апавядае кніга пра нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.
  • Porucznik Piatrowicz i chorąży Duch Uładzimier Arłoŭ
    ISBN: 978-83-64375-54-5
    Год издания: 2021
    Издательство: Warsztaty Kultury w Lublinie
    Языки: Белорусский, Польский
    Niezwykłość tej książki polega na jej różnorodności zarazem. Te ballady, z akcją rozgrywającą się na przestrzeni wieków, przez które przewija się cała plejada postaci historycznych i współczesnych, od kata w rodzinnym Płocku, przez renesansowych artystów z Padwy, Casanovę, po współczesnych ukraińskich poetów, łączy osoba autora - poety i historyka, podróżnika i archeologa własnej duszy. Niemal reportażowy weryzm łączy się z oniryzmem, liryzm przeplata się z ironią i sarkazmem, humor często przełamuje się z poczuciem tragizmu. Czytając Porucznika Piatrowicza i chorążego Ducha odbywamy fantastyczną podróż po historii i współczesności.

    Bohdan Zadura

    Uładzimier Arłou (ur. 1952 w Połocku) – jeden z najbardziej popularnych białoruskich poetów, historyk i prozaik. Po studiach na wydziale historii na uniwersytecie w Mińsku, pracował jako nauczyciel i dziennikarz w Nowopołocku. Od 1988 współpracował z wydawnictwem "Mastackaja litaratura", wtedy też wstąpił do Białoruskiego Frontu Ludowego. W 1996 zwolniony z pracy w wydawnictwie za „wydawanie wątpliwej jakości literatury historycznej i innej”, wspierał w wyborach prezydenckich kandydatów demokratycznych, w 2007 jego utwory zostały usunięte z programu szkolnego. Aktywnie działał w białoruskim PEN Clubie i w niezależnym Związku Pisarzy Białoruskich. Opublikował ponad 20 tomów prozy i kilka zbiorów poezji. W 2018 roku otrzymał za książkę Tańce nad miastem nagrodę im. Jerzego Giedroycia. Jego utwory tłumaczono na wiele języków. Po polsku ukazały się dwa wybory opowiadań: Requiem dla piły motorowej (2000, tłumacze różni) i Kochanek jej wysokości (2006, tłumacze różni, KEW) oraz tom wierszy w przekładzie Adama Pomorskiego Prom przez Kanał la Manche (2009), uhonorowany nagrodą Europejski Poeta Wolności (2010).
  • Я марыў стаць шпіёнам Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-609-8213-11-9
    Год издания: 2018
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў.
  • Краіна Ур Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-609-8213-12-6
    Год издания: 2018
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Кнігу склалі выбраныя творы з пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром праз Ла-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Еўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).
  • Танцы над горадам (сборник) Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-609-8213-08-9
    Год издания: 2018
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Кнігу склалі новыя аповесці Уладзіміра Арлова, якім уласцівыя нетрадыцыйныя для беларускай літаратуры тэмы і сюжэты. Героі аповесці, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць своеасаблівае таемнае брацтва.
  • Вустрыцы а пятай раніцы Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-609-8213-10-2
    Год издания: 2018
    Издательство: Logvino literatūros namai
    Язык: Белорусский
    Кніга выбраных эсэ Уладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, з якой чытач здзейсніць дзясяткі падарожжаў, нязменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і непаўторным сакавіта-грубавтым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэння будуць Менск пачатку 1990-х і Берлін з абрынутай толькі ўчора сцяной паміж двума светамі, Грузія часоў Звіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і стакгольмская кватэра нобэлеўскага ляўрэата 2011 году паэта Тумаса Транстрэмэра… Разам з пісьменнікам чытач адчуе змены, што адбыліся ў нашай краіне і свеце за цэлую чвэрць стагоддзя.

    Эсэ, што ўвайшлі ў кнігу, перакладаліся болей, чым на дваццаць моваў.
  • Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-985-7180-95-0
    Год издания: 2018
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
  • Архіварыус Война (сборник) Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-609-8213-09-6
    Год издания: 2017
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    У кнігу ўвайшлі гістарычныя аповесці і апавяданні, дзеянне якіх разгортваецца ў розныя эпохі — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да канца ХІХ стагоддзя. Сярод герояў — філосаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі, паўстанцы 1863 года, забойца цара Аляксандра ІІ беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі. Побач з гістарычнымі асобамі і тыя, чые імёны не трапілі ў энцыклапедыі — напрыклад, гетэра Дамініка, з якой чытач сустрэнецца ў гады Інфлянцкай вайны.
  • Танцы над горадам (сборник) Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-609-8213-08-9
    Год издания: 2017
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці "Танцы над горадам", што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таменае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.
  • Уладзімір Караткевіч: Прарок беларушчыны Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-985-18-3824-6
    Год издания: 2016
    Издательство: Мінск : Харвест
    Язык: Белорусский
    Уладзімір Караткевіч (1930-1984) - выдатны пісьменнік, паэт і публіцыст, адзін з найбольш яскравых беларускіх літаратараў XX стагоддзя. У сваіх творах ён цалкам расчыніў душу народа і яго нацыянальны характар. Замест сялянскай краіны з вясковымі дзікунамі ён паказаў Беларусь цывілізаванай еўрапейскай дзяржавай са шматлікімі гарадамі і замкамі, з вялікай гісторыяй, культурай і мастацтвам... Цэлае пакаленне беларускіх літаратараў "выйшла" з творчасці Караткевіча, прыняўшы розумам і сэрцам створаны ім цудоўны міф пра Беларусь.
  • Валер Рубінчык. Беларускі рэжысёр сусветнага ўзроўню Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-985-18-3842-0
    Год издания: 2016
    Издательство: Харвест
    Язык: Белорусский
    Валер Рубінчык (1940—2011) — выдатны беларускі кінарэжысёр. Сярод знятых ім фільмаў «Магіла льва» (1972), «Апошняе лета дзяцінства» (1974), «Вянок санетаў» (1976), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979) шэраг іншых кінастужак, якія таленавіта распавядаюць пра старажытных і сучасных беларусаў.
Показать ещё