
Автор
Владимир Орлов — книжные серии
- 66 произведений
- 72 издания на 5 языках
-
Реквієм для бензопилки Уладзімер Арлов
ISBN: 966-359-037-8 Год издания: 2005 Издательство: Факт Язык: Украинский «Реквієм для бензопилки» — збірка вибраної прози Уладзімера Арлова, найцікавішого на сьогодні білоруського прозаїка. Соковите письмо, грубуватий, але напрочуд людяний гумор — це невід’ємні риси стилю Арлова. Це видання — перша книжка У. Арлова в Україні.
-
Адкусі галаву вароне Уладзімер Арлоў
ISBN: 9955-437-17-0 Год издания: 2003 Издательство: Наша Ніва Язык: Белорусский Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе. -
Ордэн Белай Мышы. Зборнік Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-985-562-032-8 Год издания: 2013 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Зборнік казачна-філасофскіх гісторый. У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву.
У кнігу ўвайшлі таксама “Полацкія апавяданні” ды іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы. -
Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі Уладзімір Арлоў
ISBN: 5-343-00883-6 Год издания: 1992 Издательство: Навука і тэхніка Язык: Белорусский У кнізе апавядаецца пра трагічны лёс рэвалюцыянера-нарадавольца I. Грынявіцкага (1856—1881), які выканаў смяротны прысуд Аляксандру II. Для шырокага кола чытачоў. -
Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая Уладзімір Арлоў
ISBN: 5-343-00602-7 Год издания: 1989 Издательство: Навука і тэхніка Язык: Белорусский У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў манастыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю талентаў, брала чынны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці Полацкага княства. Для шырокага кола чытачоў. У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў манастыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю талентаў, брала чынны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці Полацкага княства. Для шырокага кола чытачоў. -
Выбраная лірыка Уладзімер Арлоў
ISBN: 978-83-968534-0-0 Год издания: 2023 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. -
Уладзімір Караткевіч: Прарок беларушчыны Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-985-18-3824-6 Год издания: 2016 Издательство: Мінск : Харвест Язык: Белорусский Уладзімір Караткевіч (1930-1984) - выдатны пісьменнік, паэт і публіцыст, адзін з найбольш яскравых беларускіх літаратараў XX стагоддзя. У сваіх творах ён цалкам расчыніў душу народа і яго нацыянальны характар. Замест сялянскай краіны з вясковымі дзікунамі ён паказаў Беларусь цывілізаванай еўрапейскай дзяржавай са шматлікімі гарадамі і замкамі, з вялікай гісторыяй, культурай і мастацтвам... Цэлае пакаленне беларускіх літаратараў "выйшла" з творчасці Караткевіча, прыняўшы розумам і сэрцам створаны ім цудоўны міф пра Беларусь. -
Валер Рубінчык. Беларускі рэжысёр сусветнага ўзроўню Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-985-18-3842-0 Год издания: 2016 Издательство: Харвест Язык: Белорусский Валер Рубінчык (1940—2011) — выдатны беларускі кінарэжысёр. Сярод знятых ім фільмаў «Магіла льва» (1972), «Апошняе лета дзяцінства» (1974), «Вянок санетаў» (1976), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979) шэраг іншых кінастужак, якія таленавіта распавядаюць пра старажытных і сучасных беларусаў. -
Уладзiмiр Мулявiн. Рускі чалавек з беларускай душой Уладзімір Арлоў
ISBN: 985-18-3841-1 Год издания: 2016 Издательство: Харвест Язык: Белорусский Уладзімір Мулявін (1941-2003) - выдатны дзеяч беларускай музычнай культуры, беларускі артыст, кампазітар, народны артыст Беларусі (1979), Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1980), народны артыст СССР (1990), заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».
Менавіта ён разам са сваім гуртом пазнаёміў свет з краінай пад назвай Беларусь. І менавіта ён ва ўвесь голас узгадаў беларусам, што яны - беларусы. І што беларускія песні - цудоўныя! -
Сны імператара (сборник) Уладзімір Арлоў
ISBN: 985-02-0500-8 Год издания: 2001 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Гісторыя Беларусі — асноўная тэма творчасці Уладзіміра Арлова. Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі беларускага мінулага з часоў Полацкага княства да ХХ стагоддзя.
Чытача чакаюць сустрэчы з паэтам Міколам Гусоўскім, філосафам Казімірам Лышчынскім, паўстанцамі 1863 г., царазабойцам Ігнатам Грынявіцкім і іншымі вядомымі і невядомымі асобамі айчыннай гісторыі. -
Міласць князя Гераніма (сборник) Уладзімір Арлоў
ISBN: 5-7880-0733-Х Год издания: 1993 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання Івана Карпача («Міласць князя Гераніма») і іншых. -
усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся Уладзімер Арлоў
ISBN: 978-985-6901-41-9 Год издания: 2009 Издательство: Выдавец І. П. Логвінаў Язык: Белорусский Чытач, напэўна, заўважыць некаторыя вершы, якія не маглі б нарадзіцца на сьвет без маіх “прыгодаў”, якія прывялі мяне на апэрацыйны стол, а потым у аддзяленьне рэанімацыі, у якім, у прыватнасьці, быў напісаны верш “Між берагамі”. Ён гучаў на хвалях “Свабоды”, калі я яшчэ быў у шпіталі… У гэтым вершы — прысьвячэньне Ірыне, доктару, якая, па сутнасьці, уратавала мне жыцьцё” (аўтар пра кнігу на SVABODA.ORG). -
Пакуль ляціць страла Уладзімер Арлоў
ISBN: 978-0-929849-43-0 Год издания: 2012 Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Язык: Белорусский «Новая кніга Ўладзімера Арлова парадаксальная, як тая апорыя Зянона, да назвы якой яна страляе. Страла, якая ляціць, але разам з тым у кожны момант знаходзіцца ў спакоі.
Сама форма пытаньняў і адказаў — моцная спакуса скаціцца да простай і ідэалягізаванай формы кшталту катэхізісу. Памятаеце — „Катэхізіс маленькага паляка“ альбо „Ня быць скотам“ Янкі Купалы, які геніяльна выконвае Міхалок і „Ляпіс Трубяцкой“? Гэта не катэхізіс, гэта ня вера беларуса ў пытаньнях і адказах, хоць Арлоў у сваёй кнізе прамаўляе вялікую колькасьць істотных для яго рэчаў, у якія ён верыць, якія ён ведае і якімі ён хоча падзяліцца з чытачом. У ёй шмат гістарычнага матэрыялу. Я б кнігу Арлова разглядаў як яго эпісталярную спадчыну, як форму адкладзенай перапіскі з чытачамі.
Што не дае гэтай кнізе выглядаць лінейнай і аднамернай? Гэта, з аднаго боку, эрудыцыя, вялікая абазнанасьць аўтара. З другога боку, кніжка бліскуча зробленая стылістычна, зробленая афарыстычна, зробленая не без пачуцьця гумару, не бяз тонкай іроніі» -
Імёны свабоды Уладзімер Арлоў
ISBN: 978-0-929849-14-0 Год издания: 2007 Издательство: Радыё Свабодная Эўропа Язык: Белорусский «Імёны Свабоды» — гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.