
Владимир Орлов - циклы книг | Бумажные издания
- 66 произведений
- 72 издания на 5 языках
-
Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-80-8101-602-8 Год издания: 2013 Издательство: Kalligram Язык: Белорусский Книга в некотором смысле является продолжением популярного иллюстрированного издания СТРАНА БЕЛАРУСЬ. Увлекательная и доступная для читателя любого возраста, она посвящена эпохе нашей истории - иногда Великого Княжества Литовского. В этой мощной европейской державе, где белорусский народ, белорусские земли играли определяющую роль, а русский язык был государственным. Своей исторической родиной Великое Княжество Литовское считают и литовцы, и украинцы, которые долгое время жили с белорусами в общей стране, а также белорусские татары и евреи-литваки. -
Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая Уладзімір Арлоў
ISBN: 5-343-00602-7 Год издания: 1989 Издательство: Навука і тэхніка Язык: Белорусский У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў манастыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю талентаў, брала чынны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці Полацкага княства. Для шырокага кола чытачоў. У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў манастыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю талентаў, брала чынны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці Полацкага княства. Для шырокага кола чытачоў. -
Апоўначы ў лонданскім доме Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-83-966576-5-7 Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. -
Добры дзень, мая Шыпшына (сборник) Уладзімір Арлоў
Год издания: 1986 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Героі і персанажы твораў – пераважна маладыя людзі, сучаснікі аўтара. Пісьменнік засяроджвае ўвагу на ўнутраным свеце сваіх герояў, паказвае спасціжэнне імі сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Уладзімір Арлоў ставіць сваіх герояў ў няпростых жыццёвых сітуацыях, калі мусяць зрабіць адзіны выбар, ад якога залежыць усё далейшае жыццё. Гэта своеасаблівы экзамен і маральнай сталасці, і адказнасці, і проста жыцця. Апрача апавяданняў у зборнік увайшла таксама аповесць «I вярталіся мы...», якая арганічна уплятаючыся ў зборнік, працягвае тэму, закранутую ў апавяданнях. -
Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918) Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч
ISBN: 9986-9229-7-X Год издания: 2002 Издательство: Наша Будучыня Язык: Белорусский Шмат хто кажа, што гісторыя ня можа быць цікавай, але толькі калі яе не распавядаюць выдатны гісторык Генадзь Сагановіч і ня менш выдатны гісторык і пісьменьнік Уладзімер Арлоў. На стронках адмысловага выданьня перад намі пралятае больш чым дзесяцівяковая гісторыя Беларусі ад першай ўзгадкі пра Полацак да абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У захапляльнай і даступнай форме аўтары перадалі гісторыі народа і зямлі, якія за сваю гісторыю перажылі ўздымы і падзеньні, войны навалы і перамогі і дасягненні. Гісторыя Беларусі пададзеная паводле беларускаг погляду на яе, Першыя беларускія княствы, Вялікае княства Літоўскае, Беларусь у Рэчы Паспалітай, Беларусь у Расейскай імперыі – усе гэтыя пэрыяды падаюцца, засноўваючыся на найбольш важных падзеях і датах нашай гісторыі, а вянчае выданьне абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое стала вяршыняй разьвіцьця беларусаў як нацыі -
Сны імператара (сборник) Уладзімір Арлоў
ISBN: 985-02-0500-8 Год издания: 2001 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Гісторыя Беларусі — асноўная тэма творчасці Уладзіміра Арлова. Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі беларускага мінулага з часоў Полацкага княства да ХХ стагоддзя. Чытача чакаюць сустрэчы з паэтам Міколам Гусоўскім, філосафам Казімірам Лышчынскім, паўстанцамі 1863 г., царазабойцам Ігнатам Грынявіцкім і іншымі вядомымі і невядомымі асобамі айчыннай гісторыі.
-
Адкусі галаву вароне Уладзімер Арлоў
ISBN: 9955-437-17-0 Год издания: 2003 Издательство: Наша Ніва Язык: Белорусский Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе. -
Ад Еўфрасінні, ад Скарыны Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-83-966576-3-3 Год издания: 2023 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. -
Паром празь Ля-Манш Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-83-966576-0-2 Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Кнігу склалі выбраныя творы зь пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром празь Ля-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010). -
Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі Уладзімір Арлоў
ISBN: 5-343-00883-6 Год издания: 1992 Издательство: Навука і тэхніка Язык: Белорусский У кнізе апавядаецца пра трагічны лёс рэвалюцыянера-нарадавольца I. Грынявіцкага (1856—1881), які выканаў смяротны прысуд Аляксандру II. Для шырокага кола чытачоў. -
Пяць мужчын у леснічоўцы (сборник) Уладзімір Арлоў
ISBN: 5-340-01379-0 Год издания: 1994 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі. -
Страна Беларусь. Иллюстрированная история Владимир Арлов
ISBN: 978-8-08101-693-6 Год издания: 2013 Издательство: Kalligram Язык: Русский Увлекательная и доступная для читателя любого возраста, эта книга вводит в мир прошлого Беларуси от наидревнейших времен до начала XX столетия. На ее страницах вы встретитесь с известными историческими особами, узнаете про жизнь и быт, армейские победы и культурные достижения белорусов в разные эпохи. В книге помещены около двух тысяч иллюстраций, в том числе уникальные летописные миниатюры, средневековые гравюры, редкие фотографии. История Республики Беларусь рассматривается как часть общеевропейской цивилизации.
-
Уладзiмiр Мулявiн. Рускі чалавек з беларускай душой Уладзімір Арлоў
ISBN: 985-18-3841-1 Год издания: 2016 Издательство: Харвест Язык: Белорусский Уладзімір Мулявін (1941-2003) - выдатны дзеяч беларускай музычнай культуры, беларускі артыст, кампазітар, народны артыст Беларусі (1979), Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1980), народны артыст СССР (1990), заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».
Менавіта ён разам са сваім гуртом пазнаёміў свет з краінай пад назвай Беларусь. І менавіта ён ва ўвесь голас узгадаў беларусам, што яны - беларусы. І што беларускія песні - цудоўныя! -
Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-985-7180-95-0 Год издания: 2018 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский -
Валер Рубінчык. Беларускі рэжысёр сусветнага ўзроўню Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-985-18-3842-0 Год издания: 2016 Издательство: Харвест Язык: Белорусский Валер Рубінчык (1940—2011) — выдатны беларускі кінарэжысёр. Сярод знятых ім фільмаў «Магіла льва» (1972), «Апошняе лета дзяцінства» (1974), «Вянок санетаў» (1976), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979) шэраг іншых кінастужак, якія таленавіта распавядаюць пра старажытных і сучасных беларусаў. -
Танцы над горадам (сборник) Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-609-8213-08-9 Год издания: 2018 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Кнігу склалі новыя аповесці Уладзіміра Арлова, якім уласцівыя нетрадыцыйныя для беларускай літаратуры тэмы і сюжэты. Героі аповесці, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць своеасаблівае таемнае брацтва.
-
Patria aeterna Uładzimier Arłoŭ
ISBN: 978-985-7128-12-9 Год издания: 2015 Издательство: Выдавец Аляксей Вараксін Язык: Белорусский Uvazie čytačoŭ prapanoŭvajucca vybranyja histaryčnyja apaviadańni Ŭładzimiera Arłova. Hetaj knihaju jaje vydaviec Alaksiej Varaksin padtrymlivaje daŭniuju tradycyju biełaruskaj łacinki. -
Уладзімір Караткевіч: Прарок беларушчыны Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-985-18-3824-6 Год издания: 2016 Издательство: Мінск : Харвест Язык: Белорусский Уладзімір Караткевіч (1930-1984) - выдатны пісьменнік, паэт і публіцыст, адзін з найбольш яскравых беларускіх літаратараў XX стагоддзя. У сваіх творах ён цалкам расчыніў душу народа і яго нацыянальны характар. Замест сялянскай краіны з вясковымі дзікунамі ён паказаў Беларусь цывілізаванай еўрапейскай дзяржавай са шматлікімі гарадамі і замкамі, з вялікай гісторыяй, культурай і мастацтвам... Цэлае пакаленне беларускіх літаратараў "выйшла" з творчасці Караткевіча, прыняўшы розумам і сэрцам створаны ім цудоўны міф пра Беларусь. -
Мой радавод да пятага калена Уладзімер Арлоў
ISBN: 9856026024 Год издания: 1993 Издательство: Бацькаўшчына Язык: Белорусский Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва». -
Ордэн Белай Мышы. Зборнік Уладзімір Арлоў
ISBN: 978-985-562-032-8 Год издания: 2013 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Зборнік казачна-філасофскіх гісторый. У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву.
У кнігу ўвайшлі таксама “Полацкія апавяданні” ды іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.