
Вайцяшонак Марыя — об авторе
Книги
Смотреть 8Рецензии
Смотреть 113 февраля 2024 г. 22:52
84
4 Па той бок паэтычнага мыслення
Марыя Вайцяшонак - паэтка, чый жыццёвы і творчы шлях неаддзельны ад ценяў мінулага. Народжаная на сібірскіх рудніках у сям'і сасланага польскага афіцэра і беларускай сялянкі, якія дагэтуль ляжаць пад снежным алтайскім саванам, яна зазнала дзетдомаўшчыну. Уратавала цётка, якая выпатрабавала дзяўчынку да сябе на Пастаўшчыну. Гэтая дваістасць - беларускага і алтайскага - адна з загадак, якую прапануе нам дзённік "На прызбе ў Сілічах".
З'яўленню кнігі паспрыялі цяжкія абставіны: Марыя губляе зрок. Для чалавека, якому надзвычай важна чытаць і пісаць, гэта фактычны прысуд. Нечаканым паратункам стаў блог "На прызбе ў Сілічах", дзе паэтка нагаворвае тэкст (а часцей проста размаўляе па тэлефоне), а Аксана Ёркіна публікуе яго ў фэйсбуку. Спасылка - у сторыз.
Кніга не мае выразнага пачатку ці канца:…