Автор
Вайцяшонак Марыя
  • 8 книг
  • 6 читателей
4.3
7оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
7оценок
5 2
4 5
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Вайцяшонак Марыя — новинки

  • На прызбе ў Сілічах Марыя Вайцяшонак
    ISBN: 9786099637112
    Год издания: 2023
    Издательство: Пфляўмбаўм
    Язык: Белорусский
    Літаратурная творчасць Марыі Вайцяшонак трымаецца на сваёй, ужо амаль міфалагічнай, нацыянальнай самасці і старой класічнай традыцыі. Натуральнасць тэксту, нязмушанасць моўнага стылю і помнасць народнага гутарковага маўлення робяць прозу і паэзію Марыі арыгінальнымі і непадробнымі сярод шматлікіх творцаў нашай сучаснай літаратуры.
    На вялікі жаль, Марыя Вайцяшонак пачала страчваць зрок. Чытаць і пісаць ёй становіцца ўсё больш праблематычна. Аднак духоўная і творчая актыўнасць змушаюць яе шукаць новыя магчымасці ўдзелу ў літаратурным працэсе — так з’явіўся блог-дыялог «На прызбе ў Сілічах» сумесна з Аксанай Ёркінай.
    Марыя нагаворвала па тэлефоне сваё стаўленне да тых ці іншых актуальных і злабадзённых падзей свайго і грамадскага жыцця, задаючы тэму размовы альбо адказваючы на пытанні каляжанкі, прычым гэтыя нагаворы маюць не толькі крэатыўны характар, а падчас і ўражлівую мастацкую аснову, як у сюжэтным, так і ў моўна-стылістычным плане.
  • Альбом для Цёткі Марылі Марыя Вайцяшонак
    ISBN: 978-609-8213-58-4
    Год издания: 2019
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Марыя Вайцяшонак (Вайцяшонак Марыя Антонаў- на, 1 снежня 1940 года) — вядомая пісьменніца і паэтка (сябра СБП з 1990 года) з’яўляецца аўтарам дзесяці кніг публіцыстыкі, казак для дзяцей, мастацкай прозы і паэзіі: «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», «Каму расказваюць казкі на два вушкі», «Серпень», «Асадніца», «Сонцаварот», «Гняздо агню», «Тварам да зімы». Гэтая кніга выбраных твораў ёсць зборам лепшых узораў яе арыгінальнай прозы і паэзіі. Чытач знойдзе тут душэўны прытул і спагаду, а таксама злагаду і людскую гасціннасць — крэўную памяць бацькаўшчыны. Своеасаблівы і натхнёны голас Марыі ўзвысіць і зачаруе вас. I вы станеце апантаным прыхільнікам яе творчасці.
  • Асадніца Марыя Вайцяшонак
    ISBN: 978-985-6888-10-9
    Год издания: 2010
    Издательство: Хурсік
    Язык: Белорусский
    Кнігу лёсу напісала Марыя — перакінула масток болю з сённяшняга ў мінулае, злучыла іх у адно, паяднала непаяднальнае... Напісала «на ўсю шчырасць» (выслоўе Янкі Брыля) свае глыбокай і таленавітай душы. Падзялілася перажытым, як апошнім акрайцам хлеба, не ад нішчымніцы, — ад безагляднай шчырасці. Якая ж гэта сёння рэдкасць: такая шчырасць і такая шчодрасць, якое шчасце й ратунак, які падарунак — такая нечакана-чаканая, такая балючая й светлая кніга — «Асадніца». (Хрысціна Лялько)
  • Серпень Марыя Вайцяшонак
    ISBN: 978-985-6901-26-6
    Год издания: 2009
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Вершы — новая форма ў творчасці знанай пісьменніцы Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой.
  • Кола Марыя Вайцяшонак
    ISBN: 985-6628-44-Х
    Год издания: 2004
    Издательство: Про Хрысто
    Язык: Белорусский
    Марыя Вайцяшонак вядомая як аўтарка арыгінальнай i самадастатковай прозы. Яе тэматыка — духоўны космас зямных людзей. «На яе можна разлічваць, калі мы ні ў чым не ўпэўнены, але да ўсяго цікавыя» — эпіграф Віславы Шымборскай з верша «Сёе-тое пра душу», узяты пісьменніцай да аднаго з аповедаў, пасуе i да самой творчасці Марыі Вайцяшонак i да яе жыццёвай чалавечай натуры увогуле. На фотаздымках аўтаркі — ейны дом у вёсцы Іслач.
  • Сад нявіннасці Марыя Вайцяшонак
    ISBN: 985-464-238-0
    Год издания: 2002
    Издательство: УП "Тэхнапрынт"
    Язык: Белорусский
  • Жанчына каля люстэрка Марыя Вайцяшонак
    ISBN: 5-340-01186-0
    Год издания: 1993
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнігу ўвайшлі апавяданні і нарысы, якія ў апошні час друкаваліся ў газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Беларусь», «Крестьянка» і іншых выданнях. Усе яны — аб сённяшняй вёсцы, дзе, як глыбока перакананы аўтар, захаваны вытокі духоўнасці, чалавечай мудрасці, дабрыні.