
Ядвігін Ш. — о писателе
- Родился: 4 января 1869 г. , Могилёвская губерния
- Умер: 24 февраля 1922 г. , Вильно
Биография — Ядвігін Ш.
Ядвігін Ш. (сапр. Антон Іванавіч Лявіцкі), нарадзіўся 04.01.1869 г. у былым маёнтку Добасна (цяпер у складзе вёскі Добасна) Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і ўпраўляючага маёнткам.
Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, у 1890 г. за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Сядзеў у Бутырскай турме. Вярнуўся на Беларусь, працаваў памочнікам правізара ў Радашковічах, потым у краме-кааперацыі. Па стану здароўя пакінуў працу і пераехаў з сям'ёю ў бацькоўскі фальварак Карпілаўка, што пад Радашковічамі, дзе і правёў большую частку жыцця. У 1909-1910 гг. жыў у Вільні, працаваў некаторы час сакратаром, затым загадчыкам літаратурнага…
аддзела «Нашай нівы». У 1913 г. - у рэдакцыі газеты «Беларус». З лістапада 1913 г. да студзеня 1915 г. - тэхнічны рэдактар беларускага сельскагаспадарчага часопіса «Саха» і беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка» ў Менску.
Памёр 24.02.1922 г. у Вільні.
Літаратурную дзейнасць пачаў у турме: пераклаў на беларускую мову апавяданне Ў. Гаршына «Сігнал» (выдадзена ў Маскве ў 1891). У 1892 г. напісаў камедыю «Злодзей» (пастаноўка забаронена паліцыяй, рукапіс загінуў). Першае апавяданне на беларускай мове «Суд» апублікаваў у 1906 г. (газета «Наша доля»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Бярозка» (Вільня, 1912, 1923), «Васількі» (Вільня, 1914), «Апавяданні» (1940, 1946), падарожнага нарыса «Дзед Завала» (Вільня, 1910), кнігі «Успаміны» (Вільня, 1921), няскончанага рамана «Золата», шэрагу рэцэнзій і літаратурна-крытычных артыкулаў. У 1976 г. выйшлі Выбраныя творы.
Книги
Смотреть 3Библиография
«Злодзей» (камедыя, 1892, не захавалася)
«Суд» (апавяданне, 20 верасня 1906)
Дзед Завала. (нарыс, Вільня, 1910).
«Лісты з дарогі» (1910)
Зборнік апавяданняў «Бярозка». (Вільня, 1912, 1923).
Зборнік апавяданняў «Васількі». (Вільня, 1914).
Зборнік апавяданняў «Беларускія жарты». (1914).
«Золата» (раман, 1920)
Успаміны. (Вільня, 1921).
Зборнік «Апавяданні». (1940, 1946).
Выбраныя творы . (1976).
Выбраныя творы . (Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. 289 с.)
Фото
Смотреть 1Ссылки
Рецензии
Смотреть 222 мая 2015 г. 10:00
646
5
Перад усім трэба зазначыць, што на аснове асобніка 1976 года была перавыдадзена кніга 2006-ага года, змест амаль не змяніўся, за выключэннем аднаго: у першае выданне "Выбраных твораў" уключаны пераклад на беларускую мову апавядання Гаршына "Сігнал" і творы Ядвігіна Ш. на рускай мове, якія маюць, як здаецца, бытавы характар, але ў кожным можна разгледзіць нешта цікавае, знайсці аб чым паразважаць.
25 января 2015 г. 15:07
436
5
Смерть стоит того, чтобы жить, а любовь стоит того, чтобы ждать. Віктар Цой
Лічу раман "Золата", які ўваходзіць у гэты зборнік выбранага, першай сапраўднай спробай раманнай прозы ў беларускай літаратуры. Пра яго і пойдзе размова. Раман пачаў друкавацца ў 1920 г., але цалкам да нас не дайшоў - толькі 6 глаў, да якіх хочацца пачуць працяг. Радкі В.Цоя невыпадковыя, бо яны могуць з'яўляцца галоўнымі пастулатамі рамана. Твор пачынаецца са смерці старой вар'яткі Прузыны (у гэтым цікавасць кампазіцыі, бо далейшы аповед ніяк не звязаны ні з гераіняй, акрамя такога ж імя, ні з яе скарбам - пярсцёнкам у скрыні). Далей гісторыя гарадскога хлопца Васіля, які марыць пра заробак грошай, мае ўласную гаспадарку і шчаслівае сямейнае жыццё з дзяўчынай Зосяй, але забівае маладую дзеўку Прузынну. Ён з…