Змяркалася. Візглівы вецер, як бы з вялікае злосці, ірваў апошнія з дрэў кляновых крывава-жоўтыя лісты, круціў іх у паветры, кідаў аб мокрую брудную зямлю, ганяў з месца на месца, як адкрасаваўшае, нікому не патрэбнае, ні на што нягоднае смяццё, і, закруціўшы, як круціць вір на глыбіні, біў імі аб тоўстыя, жоўтыя сцены,…