
Вінцук Вячорка — об авторе
- Родился: 7 июля 1961 г. , Берасьце
Биография — Вінцук Вячорка
Валянцін Вячорка нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году ў Берасьці. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1983). Працаваў выкладчыкам у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце і ў Беларускім гуманітарным ліцэі, а таксама журналістам і намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».
З 1979 году Вячорка стаў актыўным удзельнікам нацыянальнага руху Беларусі. Ён зьяўляўся ініцыятарам некалькіх юнацкіх культурных групаў і арганізацыяў: «Беларуская сьпеўная майстроўня» (1979—1984), «Талака» (1986—1989), Канфэдэрацыі беларускіх юнацкіх арганізацыяў (1988—1989).
Вінцук Вячорка балятаваўся ў дэпутаты ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.
У 1988 зьяўляўся адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту…
«Адраджэньне». Вячорка быў кіраўніком камісіі па праграмных дакумэнтах і чальцом кіраўніцтва партыі. У 1995—1999 гадах ён быў намесьнікам старшыні БНФ.
Аўтар і ўкладальнік шэрагу кніжак. Вядомы беларускі мовазнаўца і распрацоўшчык беларускага клясычнага правапісу.
Вінцук Вячорка зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком адукацыйнай недзяржаўнай арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», у 1997 быў сузаснавальнікам, а ў 1999—2000 старшынём Рабочай групы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.
Вінцук Вячорка валодае некалькімі эўрапейскімі мовамі, жанаты, мае 3 дзяцей — Радаславу, Ружану і Франка. Франак Вячорка — грамадзкі дзяяч, журналіст. Жонка Вінцука — Арына(be) — музычная прадусарка, памерла ў 2012 годзе.
Книги
Смотреть 3Библиография
Фото
Смотреть 3Рецензии
Смотреть 229 ноября 2017 г. 16:05
216
4
Чарговая кніга ў Бібліятэцы Свабоды, складзеная з матэрыялаў, якія ўжо гучалі на хвалях радыё. Перадачу "Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам" я часта не слухала, таму ў кнізе для мяне прысутнічаў элемент навізны. Кожная глава — абмеркаванне пэўнай моўнай тэмы, напрыклад, як правільна ў беларускай мове ўтвараюцца параўнальныя ступені прыметнікаў, як правільна назваць жыхароў нашай сталіцы, што …
23 июня 2016 г. 15:15
149
5
Найбольш уразіла абыходжаньне з Талстоем! Добра парагатаў; спадзяюся, Леў Мікалаевіч даруе мне гэта зь нябёсаў. А калі сур'ёзна - дык вельмі карысная кніга. Усе самыя балючыя тэмы беларускае мовы тут разгледжаныя, і хай яны й не разьвязаныя дасканала, але думкам нададзены слушны кірунак.