
Автор
Последние издания книг Михася Стрельцова
- 46 произведений
- 24 издания на 3 языках
-
Аповесці. Апавяданні. Вершы (сборник) Міхась Стральцоў
ISBN: 978-985-02-2135-3 Год издания: 2022 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Дадзенае выданне працягвае новы кнiжны праект „Народная бібліятэка“. Народная таму, што змест кнiг складаюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы: гэта ў тым ліку такія хрэстаматыйныя аповесці і апавяданні як “Адзін лапаць, адзін чунь”, “Смаленне вепрука”, “Загадка Багдановіча”, “Сена на асфальце”, “На чацвёртым годзе вайны”, а таксама вершы са зборнікаў “Ядлоўцавы куст”, “Цень ад вясла”, “Мой свеце ясны”. -
Адзін лапаць, адзін чунь. Загадка Багдановіча (сборник) Михась Стрельцов
ISBN: 978-985-02-2058-5 Год издания: 2021 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу класіка беларускай літаратуры Міхася Стральцова (1937—1987) увайшлі яго лепшыя празаічныя творы.
-
Выбраныя вершы Міхась Стральцоў
ISBN: 978-985-23-0092-6 Год издания: 2020 Издательство: Зміцер Колас Язык: Белорусский Міхась Стральцоў (1937-1987) - аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых беларускіх паэтаў, без якіх сёння цяжка ўявіць айчынную літаратуру. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная іронія, пільная ўвага да жыцця і глыбокая абазнанасць у культуры - усё згаданае пазначае «пячаткай майстра» стральцоўскія вершы, сабраныя ў гэтай кнізе. -
Я зноўку тут Міхась Стральцоў
ISBN: 978-985-02-1740-0 Год издания: 2017 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу класіка беларускай літаратуры Міхася Стральцова (1937—1987) ўвайшло 100 лепшых вершаў з яго багатай літаратурнай спадчыны. Гэтай кнігай распачынаецца новая выдавецкая серыя «100 вершаў». -
Выбраныя творы Міхась Стральцоў
ISBN: 978-985-08-1888-1 Год издания: 2015 Издательство: Беларуская навука Язык: Белорусский Крытык Алесь Адамовіч назваў талент пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы М. Стральцова (1937–1987) «акрыленым высокай культурай думкі і пачуцця». Кнігу выбранага склалі класічная проза («Смаленне вепрука», «Загадка Багдановіча», «Адзін лапаць, адзін чунь»), а таксама артыкулы і эсэ пра тое сапраўднае, што своечасова заўважаў у беларускай літаратуры М. Стральцоў. Упершыню сабрана тут і эпісталярная спадчына пісьменніка.
Восемдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». -
Смаленне вепрука. Выбраныя творы (сборник) Міхась Стральцоў
ISBN: 978-985-15-2422-4 Год издания: 2015 Издательство: Попурри Язык: Белорусский Міхась Стральцоў, якога называюць пісьменнікам па прызванні і псіхолагам па натуры, неверагодна ўзбагаціў айчыннае прыгожае пісьменства. Ён праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. Узнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага і іншых. У кнігу яго выбраных твораў увайшлі эсэ «Загадка Багдановіча» і апавяданні «Смаленне вепрука», «Сена на асфальце», «Свет Іванавіч, былы донжуан». -
Ад маладзіка да поўні Міхась Стральцоў
ISBN: 985-02-0761-2 Год издания: 2005 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу прозы вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Міхася Стральцова ўвайшлі лепшыя апавяданні розных гадоў, аповесці “Адзін лапаць, адзін чунь”, “Загадка Багдановіча”, эсэ. -
Перад дарогай (сборник) Міхась Стральцоў
ISBN: 5-7880-1015-2 Год издания: 1994 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский -
Выбранае. Проза, паэзія, эсэ Міхась Стральцоў
Год издания: 1987 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Чытача беларускага і ўсесаюзнага прыцягвае шматграннасць таленту Міхася Стральцова. Празаік, паэт, эсэіст, даследчык імклівай плыні роднай і ўсесаюзнай літаратуры заўсёды ў пошуку, заўсёды ў клопатах пра заўтрашні дзень нашага слова.
У кнігу выбранага ўвайшлі апвяданні, аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь», «Загадка Багдановіча», вершы са зборнікаў «Ядлоўцавы куст», «Цень ад вясла», «Мой свеце ясны», літаратурна-крытычныя эсэ. -
Падарожжа за горад (сборник) Міхась Стральцоў
Год издания: 1986 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский -
Пячатка майстра Міхась Стральцоў
Год издания: 1986 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Вядомы беларускі празаік, эсэіст, паэт, крытык М. Стральцоў вядзе гаворку пра ідэйна-мастацкі змест пісьменніцкага пошуку, пра традыцыі і наватарства, пра творчасць як лінію паводзін асобы, беручы за ўзор творчую спадчыну Я. Купалы, Зм. Бядулі, М. Гарэцкага, К. Чорнага, У. Хадыкі, а таксама творчасць пісьменнікаў-сучаснікаў Я. Брыля, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і інш. -
Мой свеце ясны Міхась Стральцоў
Год издания: 1986 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Новая кніга Міхася Стральцова. Вершы. Гэта пра тое, што ў кожнага на душы, што можа выказаць толькі слова ўзважанае, выверанае, пачутае з першых вуснаў інтуіцыі. Пачуццё ў лірыцы паэта ўзвышана-канкрэтнае, аўтар не хоча змушаць яго гаварыць няшчыра. Прырода з лірыцы Міхася Стральцова не абражана словам, а толькі названа так, што яна жыве, дыхае, спрыяе чалавеку. -
Яшчэ і заўтра Міхась Стральцоў
Год издания: 1983 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Цень ад вясла Міхась Стральцоў
Год издания: 1979 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Журавлиное небо (сборник) Михась Стрельцов
Год издания: 1978 Издательство: Известия Язык: Русский Аннотации нет. Сборник рассказов белорусского писателя Михася Стрельцова (1937-1987). Писатель исследует психологию человека села в условиях индустриализации и в городской среде. Для его стиля характерны лирическая интонация и пластическая образность.
-
У полі зроку Міхась Стральцоў
Год издания: 1976 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнізе разглядаецца творчасць Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, Ул. Дубоўкі, Я. Брыля, А. Куляшова, П. Панчанкі, робіцца спроба вызначыць адзінства мастацкага стылю пісьменніка, зыходзячы з сукупнасці як біяграфічнага, так і сацыяльна-гістарычнага, светапогляднага фактараў. Форма выкладання сціслая. Мастацкая вобразнасць спалучаецца з дакладнасцю літаратуразнаўчага аналізу. -
На ўспамін аб радасці Міхась Стральцоў
Год издания: 1974 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Ядлоўцавы куст Міхась Стральцоў
Год издания: 1973 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский "Ядолўцавы куст" - паэтычны дэбют Міхася Стральцова, якога чытач раней ведаў як празаіка і крытыка. -
Адзін лапаць, адзін чунь Міхась Стральцоў
Год издания: 1970 Издательство: Беларусь Язык: Белорусский