
Сара Лундберг — об авторе
- Родилась: 18 мая 1971 г.
Книги
Смотреть 6Премии
Лауреат
2018 г. — Премия «Снежок» (Fågeln i mig flyger vart den vill)2017 г. — Премия имени Августа Стриндберга (Шведская книга года для детей и юношества, Fågeln i mig flyger vart den vill)
Рецензии
Смотреть 416 мая 2019 г. 13:21
425
5
Як часта дарослыя недаацэньваюць дзяцей. Гэтыя фразы накшталт “вырасцеш — зразумееш”, нібыта дзеці — гэта нейкія недаразвітыя людзі. А яны не горшыя за нас і таксама разумеюць сур’ёзныя рэчы. У кожнага з іх унутры цэлы свет, які трэба ўмець бачыць і цаніць. Дзяўчынка Берта заўжды любіла маляваць, і гэта ў яе добра атрымлівалася. Але здараецца так, што ты нарадзіўся не ў той час і не ў тым месцы. Швецыя, пачатак ХХ стагоддзя. Дзяўчыне з простай сялянскай сям’і было складана атрымаць мастацкую адукацыю. А як ствараць нешта прыгожае, калі ніхто ў цябе не верыць? І адзіны чалавек, якому ты магла даверыцца, самы блізкі і родны, памірае. Сухоты забралі ў Берты маці, а разам з ёй і надзею на лепшую будучыню. Але Берта не перастае думаць і адчуваць свет па-свойму, бо ніхто не можа забараніць ёй…
2 апреля 2021 г. 15:27
134
4
Як навучыць дзяцей карыстацца пешаходным пераходам і светлафорам у гульнявой форме :) Калі вам было цікава, адкуль на дарозе з’яўляюцца белыя лініі, то іх малюе Віта. Яна ходзіць з пэндзлікам і вядром і малюе пасярод дарогі роўненькую разметку. Каб машынам было зручней ездзіць, а людзям хадзіць. Суправаджаюць Віту два чалавечкі: чырвоны і зялёны, якія выконваюць функцыі святлафора, дапамагаючы дзяўчынцы навучыць аднаго хлопчыка пераходзіць дарогу. Праўда, мяне больш зацікавіў мастацкі складнік кнігі, а не сюжэтны. Развароты яркія, на іх шмат цікавых і часам нечаканых дэталяў. Увогуле кніга вельмі інтэрактыўная, можна прыдумаць мноства гульняў паводле яе.