Автор
Сяргей Шапран
  • 7 книг
  • 1 подписчик
  • 25 читателей
4.6
31оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.6
31оценка
5 24
4 6
3 0
2 1
1 0
без
оценки
3

Сяргей Шапран — книжные серии

  • У пошуках сэнсу. Інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч Сяргей Шапран
    ISBN: 978-5-00076-033-8
    Год издания: 2018
    Издательство: Інбелкульт
    Язык: Белорусский
    Сяргей Шапран, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча. Біёграф Васіля Быкава і Уладзіміра Някляева, даследчык жыцця і творчасці Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна. "Экерманам беларускай літаратуры" назваў Шапрана Аляксандр Фядута, доктар філалогіі і адзін з герояў кнігі "У пошуках сэнсу", у якую ўвайшлі інтэрв'ю і дыялогі Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч, што запісваліся больш за чвэрць стагоддзя.
  • Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, успамінах, публікацыях, лістах. Частка 2 Сяргей Шапран
    ISBN: 978-83-61617-84-6
    Год издания: 2009
    Издательство: Мінск-Гародня
    Язык: Белорусский
    Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, часопісам «Новый мир» ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку (пачынаючы з 1948 г.) і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, У. Някляева, З. Пазьняка, А. Пяткевіча, С. Шушкевіча, А. Якаўлева). Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню.
  • Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, успамінах, публікацыях, лістах. Частка 1 Сяргей Шапран
    ISBN: 978-83-61617-89-1
    Год издания: 2009
    Издательство: Мінск-Гародня
    Язык: Белорусский
    Гэтая кніга, па сутнасці, – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі.

    Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944 – 1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф'евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, часопісам "Новый мир" ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку (пачынаючы з 1948 г.) і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, У. Някляева, З. Пазьняка, А. Пяткевіча, С. Шушкевіча, А. Якаўлева).

    Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню.