
Сяргей Шапран - все книги по циклам и сериям | Книги по порядку
- 7 изданий на 2 языках
-
Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія Сяргей Шапран
ISBN: 978-5-00076-045-1 Год издания: 2018 Издательство: Смаленск : Інбелкульт Язык: Белорусский Паэтам Беларусі называў яго Васіль Быкаў. Пімен Панчанка пісаў: «Помніце, я заўсёды верыў і веру і ўсюды сцвярджаю, што Вы — адзіны па-сапраўднаму таленавіты, арыгінальны і патэнцыяльна вялікі паэт…». Генадзь Бураўкін гаварыў, што ягонае імя павінна знаходзіцца ў адным шэрагу з найлепшымі еўрапейскімі творцамі. Размова пра Уладзіміра Някляева, пра якога Яўген Еўтушэнка пісаў: «Паэт у Беларусі — гэта таксама больш, чым паэт». А Рыгор Барадулін характарызаваў наступным чынам: «Адкрыты, як абсяг, замроены, як далягляд, заглыблены, як час… Інтэлектуал і багемшчык, эпікурэец і аратай на ўдзірванелых загонах нашае паэзіі. Наватар і дасведчаны традыцыяналіст, артыст перад аўдыторыяй і роспачны дапытнік сам з сабою… Радок Някляева, голас Някляева, манеру жыць і тварыць не зблытаеш ні з кім».
Паэту Уладзіміру Някляеву, яго манеры жыць і тварыць прысвечана гэтая кніга. -
Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, успамінах, публікацыях, лістах. Частка 1 Сяргей Шапран
ISBN: 978-83-61617-89-1 Год издания: 2009 Издательство: Мінск-Гародня Язык: Белорусский Гэтая кніга, па сутнасці, – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944 – 1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф'евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, часопісам "Новый мир" ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку…
-
Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, успамінах, публікацыях, лістах. Частка 2 Сяргей Шапран
ISBN: 978-83-61617-84-6 Год издания: 2009 Издательство: Мінск-Гародня Язык: Белорусский Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, часопісам «Новый мир» ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку (пачынаючы з 1948 г.) і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, У. Някляева, З. Пазьняка, А. Пяткевіча, С. Шушкевіча, А. Якаўлева). Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню. -
Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным Сяргей Шапран
ISBN: 978-985-6991-81-6 Год издания: 2011 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласным вызначэнні, іншакраінцам.
-
Беларускі гістарычны анекдот Сяргей Шапран
ISBN: 978-985-6968-67-2 Год издания: 2018 Издательство: Лімарыус Язык: Белорусский Гістарычны анекдот – жанр “паветраны”, які часта так і застаецца ў катэгорыі вуснай гісторыі. Байкі, кур’ёзныя і проста цікавыя моманты, звязаныя з вядомымі асобамі, часта знікаюць разам з імі, пакідаючы толькі сухія біяграфіі ў Вікіпедыі. Тым часам, менавіта такія гісторыі найлепей характарызуюць асобу, паказваюць яе чалавечыя якасці і рысы. Гістарычныя анекдоты — гэта, па сутнасці, своеасаблівыя побытавыя хронікі, часам дакладныя, часам міфалагізаваныя (дакладнасць тут, паводле законаў жанру, зусім не абавязковая), але заўсёды без афіцыйнага глянцу. Адкуль яшчэ мы даведаемся, як Брыль пасмейваўся з Адамовіча? Або за што Рыгору Барадуліну…
-
У пошуках сэнсу. Інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч Сяргей Шапран
ISBN: 978-5-00076-033-8 Год издания: 2018 Издательство: Інбелкульт Язык: Белорусский Сяргей Шапран, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча. Біёграф Васіля Быкава і Уладзіміра Някляева, даследчык жыцця і творчасці Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна. "Экерманам беларускай літаратуры" назваў Шапрана Аляксандр Фядута, доктар філалогіі і адзін з герояў кнігі "У пошуках сэнсу", у якую ўвайшлі інтэрв'ю і дыялогі Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч, што запісваліся больш за чвэрць стагоддзя. -
Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот Сяргей Шапран
ISBN: 978-985-6968-67-2 Год издания: 2023 Издательство: Выдавец Цымбераў Р. М. Язык: Белорусский Гэта другая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратурных анекдотаў. Галоўныя героі тут — асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні, што ёсць першай умовай названага жанру. Іншая ўмова — пажаданая, але неабавязковая дакументальнасць. У гэтым заключаецца адметнасць гістарычных і літаратурных анекдотаў, якія, маючы багатую на падзеі і імёны гісторыю, з’яўляюцца нефармальным летапісам жыцця.