Кніга прозы Івана Карэнды «Воплаўская госця» ўключае ў сябе аднайменную аповесць, апавяданні, нататкі пісьменніка, аб’яднаныя адной тэмай—адлюстраваннем жыццёвых інтарэсаў і духоўных памкненняў нашага сучасніка.
У цэнтры аповесці — сельская школа з яе клопатамі і праблемамі, якія закранаюць і педагогаў і дзяцей, і дарослых вяскоўцаў. У жыцці галоўнага героя — настаўніка Сцяпана Лоўдача — шчаслівыя дні змяняюцца трагічнымі, сустрэчы з людзьмі і радуюць, і засмучаюць. Але ён знаходзіць у сабе душэўныя сілы нават тады, калі абставіны ламаюць яго асабісты лёс і вымушаюць змяніць прафесію.