Победители

Премия имени Ежи Гедройца
Валянцін Акудовіч 4.3
У ранейшыя эпохі беларусам было дазволена спяваць песні, пераказваць казкі, танцаваць улюбёныя танцы, маляваць абразы ды карціны...
Але ім было забаронена мысліць.
І гэтая забарона была татальнай.
І толькі пасля паўстання незалежнай дзяржавы прыгнётам стрыманая прага мыслення выбухнула з неверагоднай моццу.
Пра гэтую падзею ды яе герояў і распавядае кніга “трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”.
Гэта гісторыя паўставання дыскурса беларускага мыслення як такога (і некаторыя залічаць гэтую кнігу да жанра мемуараў).
Премия имени Ежи Гедройца
Ганна Кандрацюк 4.0
Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі. Яе проза нязменна выклікае ў мяне ўсцешлівае адчуванне сваёй прысутнасці побач з аўтаркай - і тады, калі яна выпраўляецца ў дарогу па родным Падляшшы ці па беларускіх вёсках па той бок мяжы, і тады, калі кіруецца па Прыпяці па Нобель, і тады, калі падарожнічае ў прасторы і часе па абодва бакі Белавежскай пушчы. Новая кніга Ганны Кандрацюк таксама зачароўвае. Яе таленавітыя старонкі падаруюць чытачу яскравы суплёт непаўторных гісторый і сустрэч з цэлай галерэяй герояў: ад старой Дамінкі з Кутлоўкі, якую адкалыхалі з мёртвых яшчэ на трыццаць гадоў жыцця, і знакамітай сям'і Елянецкіх з Камянеччыны да ацалелых удзельнікаў трагедыі ў Залешанах і нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша, які меў ганаровае званне Прыяцеля Белавежскай пушчы і быў прыяцелем усіх беларусаў. Дзве часткі нашай адвечнае пушчы перагукаюцца тут ранішнім рэхам і спавіваюцца вечаровым туманам, робячыся метафізічнымі суаўтаркамі Ганны ў яе аповедзе пра неспасцігальную таямніцу жыцця. (Уладзімір Арлоў)
Премия имени Ежи Гедройца
Ева Вежнавец 4.4
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакою... Але мы ніколі не атрымліваем таго, чаго хочам. Мроі пераплецены з рэальнасцю. Жанр кнігі — балотная казка.
Премия имени Ежи Гедройца
Сяргей Дубавец 4.4
Хтосьці прачытае гэтую кнігу як гісторыю сучаснай Беларусі, хтосьці — як даведнік у судаводзтве, хтосьці — як дэтэктыўны раман з многімі літаратурнымі алюзіямі. Маштабны „Кветкавы працэс“ разглядаецца ўсебакова і ў драбніцах, нібы пад мікраскопам. Высновы прыводзяць аўтара да філязофскіх адкрыцьцяў.
Премия имени Ежи Гедройца
Ільля Сін 3.6
Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца…
Гэта першая кніга Ільлі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт.
Премия имени Ежи Гедройца
Уладзімір Арлоў 3.9
Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці "Танцы над горадам", што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таменае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.
Премия имени Ежи Гедройца
Зьміцер Бартосік 4.2
У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма
вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія
сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы
жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў
карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што
гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае
пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую
адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не
пераходзілі, пашыраючы асьвету і памнажаючы дабрабыт.
Фота аўтара. Аўтар фота на 4-й старонцы вокладкі Ўсевалад
Сьцебурака.
Премия имени Ежи Гедройца
Макс Шчур 3.8
«Завяршыць гештальт» — дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.
Премия имени Ежи Гедройца
Віктар Казько 4.2
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці "Час збіраць косці", "Прахожы", "І нікога, хто ўбачыць мой страх". Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца з трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і развагаў.
Премия имени Ежи Гедройца
Ігар Бабкоў 3.9
Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія патрапляюць у яе напрыканцы васьмідзесятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці.
З іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. З гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniunctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.
Премия имени Ежи Гедройца
Уладзімір Някляеў 4.3
Новы раман Уладзімір Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.
Премия имени Ежи Гедройца
Павал Касцюкевіч 3.6
У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
Кніга названая паводле апавядання, у якім задзейнічаная напаўміфічная каманда, што адначасова гуляе ў падводны хакей, пола на сланах і скача на вярблюдзе з раўбіцкіх трамплінаў.