Лучшая рецензия
Смотреть 1
Зусім у нямногіх беларускіх паэтаў 20-х гадоў была такая багатая біяграфія як у Язэпа Пушчы. Ён увесь час трапляў у самы эпіцэнтр тагачаснага літаратурнага жыцця Беларусі. Паэт быў сярод заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Быў адным з лепшых сяброў і паплечнікам Уладзіміра Дубоўкі. З’яўляўся і заснавальнікам літаратурнага аб’яднання “Узвышша”. Актыўна друкаваўся ў часопісе літаб’яднання. Шкада, што Пушча не дажыў да часоў "перабудовы" і галоснасці і не змог напісаць шчырыя і праўдзівыя ўспаміны.
Але ўсё ж паэту ў жыцці пашчасціла. Па-першае, на яго лёс выпала не так шмат гулагаўскіх выпрабаванняў. У 1935-ым годзе ён ўжо быў вызвалены і затым не трапіў у другую хвалю рэпрэсій. Па-другое, літаратурную спадчыну Пушчы пачалі сур’ёзна вяртаць напачатку 80-х, выдаўшы томік…