Больше рецензий
17 мая 2018 г. 16:18
267
4
РецензияНарэшце ў мяне трошкі склалася з творчасцю Мудрова. Даволі дзіўна, што гэта адбылося з першым яго зборнікам, а апошняя кніга (дакладней, ужо перадапошняя, “Забойца анёла”), напрыклад, зусім не зайшла.
Зборнік “Жанчыны ля басейна” складаецца з 9 апавяданняў, не звязаных паміж сабой. Гэта простыя гісторыі, жыццёвыя, якія маглі адбыцца з вамі ці вашым суседам (калі б вы жылі гадоў 20 таму). Кніга вельмі светлая, цёплая, а ад мовы Мудрова заўжды атрымліваеш асалоду. Мне прыйшліся даспадобы як мінімум 5 апавяданняў, а гэта больш за палову. Напрыклад, спартыўная “драма” (“драма” у жартоўным сэнсе) “Узлёт і падзенне Адама Марштрупы”, вельмі цёплае і летняе апавяданне “Жэрарава памылка”, камічны і навелістычны “Апошні кватарант” з нечаканай канцоўкай і іншыя.
P. S. Вось умелі раней рабіць псіхадэлічныя вокладкі. Малюнак на гэтай кнізе нагадаў мне савецкі псіхадэлічны мульт Фру-89. Паглядзіце на youtube, годны трэшачок.