
Рецензии на книги — Вінцэсь Мудроў
По популярности
26 ноября 2019 г. 10:59
430
5
Апошнія тры гады былі для Вінцэся Мудрова вельмі плённымі. У 2017 годзе, дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў, выйшла яго кніга «Забойца анёла», якая атрымала трэцюю ўзнагароду прэміі Гедройца. Праз год, у 2018-ым, Мудроў сам выдаў чарговую сваю кнігу ў выдавецтве Янушкевіча «Помнік літары Ў», якая таксама атрымала трэцюю ўзнагароду прэміі Гедройца. Але гэтым разам узнагарода прадугледжвала …
22 февраля 2019 г. 16:10
371
3.5
У зборнік “Помнік літары Ў” увайшлі апавяданні, напісаныя цягам апошніх 10 гадоў, але такое адчуванне, што яны былі створаныя ў канцы мінулага стагоддзя. Такі ў яго тэматычны абсяг твораў. Адзначу некалькі апавяданняў, якія мне асабліва запомніліся. У творы “Жарсці па аграсядзібе, альбо Ці лёгка засекчы пеўня” да ўладальніка аграсядзібы прыязджае амерыканка. Спадарыня Маер, якая мае беларускія …
6 февраля 2018 г. 18:08
285
5
Напрыканцы 80-х пачатку 90-х мінулага стагоддзя нарэшце пачаўся працэс абнаўленьня ў беларускай літаратуры. Карабель з назваю СССР на поўных ветразях ляцеў да сваёй пагібелі. Добра разумелі гэта і ў кабінетах улады, таму пытанні культуры пачалі адыходзіць на далёкі задні план, на парадку дня паўставалі па-сапраўднаму складаныя і небяспечныя праблемы, найперш эканамічныя. Менавіта падчас гэтай …
31 октября 2017 г. 16:22
339
5
Новую кнігу Вінцэся Мудрова чакалі. Папярэдняя ягоная кніга «Багун» выйшла ў 2013 годзе і была адзначана трэцяй узнагародай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік наваполацкага празаіка пабачыў свет у серыі «Кнігарня пісьменніка». Нельга сказаць, што ўсе гэтыя тры гады, якія падзяляюць выхад кніг, былі для Мудрова перыядам маўчання. Пісьменнік па-ранейшаму актыўна друкаваўся ў …
2 июня 2020 г. 16:37
633
2.5
Славік раскусіў малюпасенькую семку клубніц, з якіх было зроблена павідла, і падумаў, што падушачкі — самыя смачныя цукеркі ў свеце.
Чаканні мае былі досыць ружовымі і наіўнымі. Я спадзявалася, што з «Падшыванцаў» змагу даведацца, як выглядаў побыт беларусоў у шасцідзясятых ці сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя, бо дзеянне большасці апавяданняў адбываецца менавіта тады. Яшчэ было б някепска …
14 апреля 2015 г. 21:52
115
4.5
Есть писатели, которые любят к обычной человеческой жизни добавить яркие краски, есть те, кто наоборот, любит краски из этой жизни убрать, сделать ее серой. Но есть и третья категория писателей, для которых нет ничего лучше, чем писать об окружающей нас жизни. К таким относится Винцесь Мудров, что он еще раз ярко продемонстрировал в своем сборнике рассказов «Багун».
В сборник «Багун» вошли 14 …
30 января 2013 г. 02:19
124
3
Кніга прачыталася лёгка, літаральна за пару гадзінаў на працягу дня. Аднак амаль ніякай каштоўнасьці яна ў сабе не нясе. Нататкі, замалёўкі звычайнага чалавека, месцамі цікавыя, аднак ня вартыя таго, каб іх выдаваць цэлай кнігай. Нагадвае звычайныя запісы ў LJ. Асабліва цікавымі падаліся запісы пра бітламанію ў савецкія часы.
6 июня 2020 г. 22:58
181
5 Падшыванцы.
Недзе месяц таму выйшла новая кніга Вiнцэся Мудрова «Падшыванцы».
Мудроў, выбiтны празаiк, як заўсёды даследуе i асэнсоўвае рэальнасць праз пабудову ўзаемасувязі памiж мiнулым i сучаснасцю. Сакавітая мова узбагачае сацыяльна акрэсленыя творы. Дык вось, падшыванцы. Iх 20.
Падшыванец нумар адзін (ён жа аўтар) ідзе ў лазню. Пра падшыванца пад нумарам два пазней. Ён мой улюбёнец. Трэцi — змяняе …
23 ноября 2019 г. 12:26
304
5 “Помнік літары Ў”
У кожнай мове ёсць свае адметнасці. У нашай роднай мове такой адметнасцю, безумоўна, з’яўляецца літара “Ў”. І калі вы знаходзіцеся на бульвары праспекта Францыска Скарыны і бачыце помнік гэтай літары, з вамі адбываецца маральны землятрус. З гэтага моманту вы асэнсоўваеце тое, што здарылася з нашай матчынай мовай у агульным сусветным кантэксце, і вас ахоплівае рашучасць не дапусціць таго, каб …
8 июля 2019 г. 18:40
275
4 Харошы аўтар спрэчлівых кніг
Гэтай кнізе Мудрова я паставіў высокую ацэнку, хоць на некаторых апавяданнях гатовы быў уляпіць і 2. Мудроў - прадказальны аўтар. Ад яго не чакаеш нічога новага. Першая яго кніга апавяданняў, якую я прачытаў, Багун мне зайшла на ўра. А калі ўзяўся за Помнік літары Ў, то адчуў паўтор - таптанне на месцы. Падобныя сюжэты, героі. Найбольш раздражняе, калі ён піша апавяданні пра беларускую мову - …
1 марта 2019 г. 21:41
150
4 Рэчаіснасць, якая яна ёсць
Не люблю малыя формы. Яны не даюць часу раскачацца і падрыхтавацца, яны з першых радкоў рэзкія і адразу моцныя. Так і тут. Вялікія і малыя апавяданні пра рэчаіснасць, якая яна ёсць ў памяці аўтара і была ўсяго з некалькі дзясяткаў год таму. Савецкая рэчаіснасць, пра якую піша аўтар, і не можа быць іншай - тужлівая, самотная, п'яная, бедная, незразуметая - то бок, сапраўдная.
Чытаць было …
17 мая 2018 г. 16:18
267
4
Нарэшце ў мяне трошкі склалася з творчасцю Мудрова. Даволі дзіўна, што гэта адбылося з першым яго зборнікам, а апошняя кніга (дакладней, ужо перадапошняя, “Забойца анёла”), напрыклад, зусім не зайшла. Зборнік “Жанчыны ля басейна” складаецца з 9 апавяданняў, не звязаных паміж сабой. Гэта простыя гісторыі, жыццёвыя, якія маглі адбыцца з вамі ці вашым суседам (калі б вы жылі гадоў 20 таму). Кніга …
18 сентября 2017 г. 22:21
125
5
Ёсць такія кнігі, у якіх табе ўсё знаёма і пазнавальна. І асобныя гісторыі, пра якія ты чуў з першакрыніцы, і галоўныя героі, некаторых ты ведаеш асабіста, і нават асобныя словазлучэнні і выразы, якія ты чуў у юнацтве і пазнаеш іх па «трох нотах».
Увогуле здіўляюся, чаму такі адметны празаік як Вінцэсь Мудроў, застаецца як бы ў ценю. Кнігі яго разыходзяцца павольна, журналісты не дакучаюць …
8 мая 2020 г. 13:50
212
5
Звычайна кнігу я выбіраю наступным чынам: бяру яе з паліцы ў кнігарні, адкрываю наўздагад любую старонку і чытаю абзац. Так адбылося і з кнігай Вінцэся Мудрова “Восень у Вільні”, прабегшы вачамі некалькі радкоў, я не вярнула асобнік на паліцу, бо захацела даведацца працяг сюжэта, кніга мяне заінтрыгавала, захапіла. Гумар і сатыра, тое што мне падабаецца, а бальшыня твораў абавязкова выклікае …
3 мая 2025 г. 19:40
10
5 Вінцэсь Мудроў - Меліярацыя з Альбэрам Камю
Аднойчы ўбачыў на фэйсбук-старонцы Вінцэся Мудрова такі допіс:
"Надоечы прачытаў пра сябе. Маўляў, піша Мудроў някепска, але адно і тое ж. Зараз, калі хто спытае: што я там пішу? -- адкажу як на споведзі: "Адно і тое ж".
Запомніўся і адзін з каментароў, пакінутых пад гэтым допісам: "Напэўна, гэта называецца стыль. Горш, калі яго няма".
Цікава, дарэчы, што той допіс з'явіўся на старонцы пісьменніка …
4 января 2025 г. 19:41
21
4
Прыкладна год таму я запісаў выпуск падкаста пра Вінцэся Мудрова і яго "Восень у Вільні". Пакуль рыхтаваўся, прачытаў яшчэ некалькі кніг аўтара, сярод якіх быў і "Альбом сямейны" - дасціпныя мемуары, якія я смела магу залічыць да любімых. З той пары пачаў больш пільна сачыць за творчасцю празаіка, балазе працуе ён плённа: у 2024 пабачылі свет зборнікі "Yesterday" і "Нафтаград".
Чым адметны …
29 июня 2012 г. 04:28
122
3
Кніга складаецца з кароценькіх апавяданьняў пра жыцьцё звычайных людзей у савецкія часы. Ад першых тэлевізараў у кватэрах да кружэлак Бітлз. Будзе больш цікава чытаць людзям старэйшага пакаленьня.
16 марта 2018 г. 18:40
227
3
Ідэя кнігі цікавая, але неновая. Гісторыя савецкай паўсядзённасці. Прачытаеш парачку тэкстаў, а далей і не хочацца - яны аднастайныя. Як і апавяданні Мудрова - стамляешся чытаць.
18 апреля 2021 г. 22:22
69
5 Наша Вільня.
"Восень у Вiльнi" - новая кніга В. Мудрова - хронiка падзей восенi 1939 года вачамi падлетка. Бездакорная мова, цiкавы сюжэт, добра пераданы настрой таго часу. Вiльня пагружаецца ў iмглу, у вiр трагічных падзей з усiмi сваiмi касцёламi i царквамi, Бернардзiнскiм садам i Вiленкай з аўтографам сонца, Гедымiнавай вежай, вiленчукамi, што збіраюцца штораніцы ля "тумбы навiн". Усё пачуццi …
18 апреля 2021 г. 22:17
76
5 Псіхалогія "маленькага чалавека".
Кажуць,што творчасць Мудрова падобна на Зошчанкаўскую. Магчыма, найперш, усвядомленай незалежнасцю? Але ў пачуццях Мудрова да "маленькага чалавека", героя сваіх твораў, больш прыхаванага драматызму. Я б назвала гэта "гуманным" постмадэрнізмам. На маю думку, лепшы твор кнігі супадае з назвай зборніка і асацыюецца з кінастужкай Івана Вырыпаева "Эйфарыя"(асабліва с першымі кадрам).