Андрей Сидарейко – лучшие книги
- 6 произведений
- 6 изданий на 2 языках
По популярности
-
Хабар Андрей Сидарейко
ISBN: 978-985-581-593-9 Год издания: 2023 Издательство: Чатыры чвэрці Язык: Белорусский Чытача кнігі Андрэя Сідарэйкі чакаюць вясёлыя гумарэскі, іранескі, гісторыйкі, былі, адзначаныя вастрынёй, сатырычнай накіраванасцю і добразычлівымі ўсмешкамі. Парадуе і жартаўлівы каляндар, у якім аўтар распавядае пра цікавыя нетрадыцыйныя святы, у большасці невядомыя шырокай аўдыторыі. Завяршае кнігу гумарыстычная аповесць «Маладыя, альбо Вясёлыя будні сям’і Курачкіных».
Шматлікія з уключаных у зборнік твораў публікаваліся ў рэспубліканскім перыядычным друку.
Выданне стане выдатным падарункам для аматараў айчыннага гумару. -
Маладосць №9 (2023) (сборник) Итало Звево, Александр Карлюкевич, Рагнед Малаховский, Генадзь Пашкоў, Андрей Сидарейко, Светлана Безлепкина, Полина Корнева, Філмар Плэйс, Валерия Гаврукович, Светлана Тарасевич, Франческа Даль'Ангара
ISBN: 01312308 Год издания: 2023 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Вазьмі сваю свяцільню (сборник) Ягор Жукоўскі, Александр Карлюкевич, Андрей Сидарейко, Маргарита Латышкевич, Виктория Синюк, Валерия Радунь, Александра Король, Алена Кисель, Настасся Нарэйка, Ксения Зарецкая, Алексей Вешторт, Валерия Гаврукович, Полина Дворанская
ISBN: 978-985-19-8386-1 Год издания: 2025 Издательство: Аверсэв Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала апавяданні маладых пісьменнікаў. Невялікія творы спалучаюць традыцыйны жанр з новымі нечаканымі формамі самавыяўлення — кожны аўтар дэманструе свой унікальны погляд на сучаснасць. Апавяданні ў прафесійным агучванні можна праслухаць з дапамогай QR-кодаў.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. -
Маладосць №12 (2022) Алена Брава, Витовт Чаропко, Андрей Сидарейко, Віктар Ярац, Александр Радьков
ISBN: 01312308 Год издания: 2022 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Адкрываецца часопіс навагоднімі навеламі-гісторыямі Андрэя Сідарэйкі «З чыстага аркуша». З лірычнай паэмай «Крыгі» выступае Алёна Папко. Падборкай вершаў «Снегавы магніт» вядзе свой дыялог з чытачом добра вядомы айчыннаму чытачу Віктар Ярац. З вершамі ў «Маладосці» выступаюць і Наталля Суботка, Навум Гальпяровіч, Ангеліна Варатынская.
Хацелася б усім параіць прачытаць апавяданні Алены Бравы, аб’яднаныя ў падборку «Кава на пяску» («Канапа», «Ганеша», «Сабакі Гекаты»). Пісьменніца, якую па праву можна лічыць «маладосцеўскім» аўтарам (на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яна друкуе сваю прозу менавіта ў гэтым выданні), вельмі ашчадная ў карыстанні словам, вельмі пільна і востра ўзіраецца ў жыццё, адлюстроўвае яго праз выразныя дэталі. Проза Алены Брава — творчасць са сваім, адметным почыркам. Ліна Мрагі, вядомая як аўтар рамана-фэнтэзі «Для смаку дадаць кары, альбо Каталізатар для планеты», выступае ў снежаньскім нумары з апавяданнем «Негабарытны груз».
Вітаўт Чаропка праз «штрыхі да летапіснага партрэта» знаёміць з легендарнай гістарычнай асобай «Вешчая душа князя Усяслава Полацкага». Нагадаем, што князь Усяслаў Брачыслававіч правіў Полацкім княствам 57 гадоў (!). «Каб рэканструяваць біяграфію Усяслава Полацкага, нам давядзецца звярнуцца не толькі да вядомых летапісных фактаў, а і да тлумачэнняў даследчыкаў „Слова пра паход Ігаравы“ і былін, правобразам якіх стаў полацкі князь, да версій і здагадак. Гэта толькі надае інтрыгі і цікавасці для яго жыццеапісання», — зазначае вядомы гістарычны пісьменнік і публіцыст Вітаўт Чаропка. Васіль Зуёнак прысвяціў сваё эсэ акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі літаратуразнаўцу і празаіку Уладзіміру Гніламёдаву — «Ля паэтычнага вогнішча». У снежні 2022-га ва Уладзіміра Васільевіча — 85 гадоў з дня нараджэння.
Адметнай публікацыяй нумара можна лічыць урыўкі з кнігі вядомага публіцыста і вучонага Аляксандра Радзькова «Пра матэматыку і матэматыкаў». Сама кніга пабачыць свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» у бліжэйшы час. -
Маладосць №8 (2024) (сборник) Алесь Бычкоўскі, Курт Тухольский, Алёна Беланожка, Анатоль Зэкаў, Андрей Сидарейко, Ксения Зарецкая, Матвей Лишин, Філмар Плэйс, Светлана Тарасевич
ISBN: 01312308 Год издания: 2024 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский