Автор
Алеся Башарымава

Алеся Башарымава

  • 1 книга
  • 6 читателей
4.1
6оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.1
6оценок
5 2
4 3
3 1
2 0
1 0
без
оценки
0

Алеся Башарымава — о поэте

  • Родилась: 1987 г. , Магілёў
Я — Алеся Башарымава или представляю её интересы

Биография — Алеся Башарымава

Алеся Башарымава нарадзілася ў 1987 годзе ў Магілёве. Скончыла эканамічны ўніверсітэт у Менску. Працавала маркетолагам.

Творы друкаваліся ў газеце «Раніца», калектыўных зборніках конкурсаў маладых літаратараў, што праводзіў Беларускі ПЭН-цэнтр: «Групавы партрэт з бабай Броняй» (2007), «Святая праўда ды іншыя казкі» (2009), «Птушкі лёгкіх паводзінаў» (2011).

Пераклала на беларускую мову кнігі Тувэ Янсан пра мумітроляў «Камета над далінай мумітроляў» (разам з Настай Лабадой), «Капялюш Чарадзея», «Небяспечнае лета», «Мемуары Мумітаты» (выдавец Зміцер Колас); кнігі Астрыд Ліндгрэн «Малы і Карлсан, які жыве на даху», «Карлсан прылятае зноў» і «Карлсан хітруе зноў» (выдавецтва «Папуры»); шэраг…

кніг-карцінак: «Найлепшы спявак у свеце» (Ульф Нільсан і Эва Эрыксан) — выдавецтва «Кнігазбор», 2014, «Снежны чалавек» (Эва Суса і Бенжамен Шо) — выдавецтва «Кнігазбор», 2013, «Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас» (Ульф Старк і Лінда Бундэстам) выдавецтва «Koska»., 2019; зборнік паэзіі Вернера Аспенстрэма «Літанне» (выдавецтва «Медысонт», 2019).

У перакладах Алесі Башарымавай на беларускую выходзілі творы такіх аўтараў як Дан Андэрсан, Карын Бое, Яльмар Сёдэрберг, Стыг Дагерман, Беатрыкс Потэр, Эдыт Несбіт, Ганс Крысціян Андэрсен, Сельма Лагерлёф, Парфірый Гаратак.

Алеся Башарымава вядомая і як паэтка. Яе вершы перакладаліся на ўкраінскую, грузінскую, літоўскую мовы. Летась у выдавецтве «Медысонт» выйшаў яе дэбютны паэтычны зборнік «Расамаха», які быў адзначаны галоўнай паэтычнай узнагародай краіны - літаратурнай прэміяй імя Наталлі Арсенневай.

Книги

Смотреть 1

Библиография

"Расамаха" (Медысонт, 2020)

Рецензии

Смотреть 1
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

6 августа 2021 г. 22:47

106

5

Для мяне раней Алеся Башарымава была пераважна перакладчыца, якая перакладае са шведскай мовы. Нават не пераважна, а выключна. Апошнім часам яна актыўна супрацоўнічала з выдавецтвам «Коска» Надзеі Кандрусевіч, перакладала для яго шведскую дзіцячую літаратуру.

Але вось аказалася, пасля выхаду дэбютнай кнігі, што Алеся таксама выдатная, арыгінальная паэтка. І ў гэтым вызначэнні «арыгінальная» хіба галоўнае. Яна смела, неяк нават зацята, абмінула сённяшні моладзевы паэтычны мэйнстрым і пайшла сваім шляхам. Праўда, у выніку апынулася на сваёй аўтаномнай паэтычнай выспе і да выхаду кнігі заставалася незаўважанай і неацэненай. Хоць актыўна ўдзельнічала ў паэтычных конкурсах, якія перыядычна ладзіў для маладых паэтаў Беларускі ПЭН-цэнтр, друкавался ў конкурсных выніковых альманахах і…

Читать полностью

Цитаты

Смотреть 3
Torvald5

7 августа 2021 г., 13:17

Torvald5

7 августа 2021 г., 13:16

Кураторы

1

Поделитесь