Torvald5 7 августа 2021 г., 13:17 Пожаловаться *** страшнае лета птаху горача разышлося на дзюбе шво і спякота ляціць у горла і смяецца ў цяжкі жывот птах хавае крылы пад скуру камянямі вачэй маўчыць цяжка дыхаць а быць абураным - лета страшнае! - немагчыма == Расамаха Алеся Башарымава 4,1
Torvald5 7 августа 2021 г., 13:16 Пожаловаться *** вецер стошыў старанна зямлю да зямлі прыціскаючы шчыльна закопваў яры дзе аднойчы паўсталі пасля паляглі у стамленні ад войнаў сваіх ваяры вецер мёў валасы з дзьмухаўцовых галоў засыпаючы памяць тутэйшую ростам бо крычэла на небе і ў нетрах гуло і зямлі не было чым суцешыць свой роздум == Расамаха Алеся Башарымава 4,1
tathagata8 18 декабря 2020 г., 20:51 Пожаловаться *** хата вакол якой выспяваюць лiўнi стаiць пасярод зямлi па каленi ў глiне звяры пры двары гэтай хаты зябнуць i мокнуць i слепа паўзуць па глiне i выюць самотна вялiкае сонца тут не спыняла вока бо гэтае месца загразла ў сабе глыбока але гаспадынi хаты - i цемры досыць яна сабе тчэ дажджы ды складае ў стосы тут самыя… Развернуть Расамаха Алеся Башарымава 4,1