Больше цитат
*** вецер стошыў старанна... «Расамаха»
***
вецер стошыў старанна зямлю да зямлі
прыціскаючы шчыльна закопваў яры
дзе аднойчы паўсталі пасля паляглі
у стамленні ад войнаў сваіх ваяры
вецер мёў валасы з дзьмухаўцовых галоў
засыпаючы памяць тутэйшую ростам
бо крычэла на небе і ў нетрах гуло
і зямлі не было чым суцешыць свой роздум
==