Автор
Алена Брава

Алена Валер'еўна Брава

  • 13 книг
  • 2 подписчика
  • 83 читателя
4.0
100оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.0
100оценок
5 38
4 42
3 14
2 4
1 2
без
оценки
11

Новинки Алены Валерьевны Брава

  • Дараванне. Аповесці (сборник) Андрэй Федарэнка
    ISBN: 9789851971097
    Год издания: 2023
    Издательство: Аверсэв
    Язык: Белорусский
    Выданне пачынае серыю кніг «Сучасная беларуская літаратура», якая прапануе чытачу найлепшае, што створана ў наш час у беларускай мастацкай літаратуры. Кніга «Дараванне» прысвечана сучаснай аповесці. У выданне ўвайшлі творы Алены Брава, Алега Ждана, Анатоля Бензерука, Алеся Бадака, Андрэя Федарэнкі. Аповесці розныя, але аднолькава прыцягальныя.
    Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
  • Размова з люстэркам. Жаночая навела (сборник) Татьяна Дашкевич
    ISBN: 978-985-19-7363-3
    Год издания: 2023
    Издательство: Аверсэв
    Языки: Белорусский, Русский
    Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» прысвечана жаночай прозе. Пісьменніцы ў сваіх творах надаюць увагу паўсядзённаму, усім нам зразумеламу жыццю. Падрабязна апісваючы рэчаіснасць, аўтары прымушаюць чытача шмат пра што задумацца.
    Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
  • Маладосць №12 (2022) Алена Брава
    ISBN: 01312308
    Год издания: 2022
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Адкрываецца часопіс навагоднімі навеламі-гісторыямі Андрэя Сідарэйкі «З чыстага аркуша». З лірычнай паэмай «Крыгі» выступае Алёна Папко. Падборкай вершаў «Снегавы магніт» вядзе свой дыялог з чытачом добра вядомы айчыннаму чытачу Віктар Ярац. З вершамі ў «Маладосці» выступаюць і Наталля Суботка, Навум Гальпяровіч, Ангеліна Варатынская.

    Хацелася б усім параіць прачытаць апавяданні Алены Бравы, аб’яднаныя ў падборку «Кава на пяску» («Канапа», «Ганеша», «Сабакі Гекаты»). Пісьменніца, якую па праву можна лічыць «маладосцеўскім» аўтарам (на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яна друкуе сваю прозу менавіта ў гэтым выданні), вельмі ашчадная ў карыстанні словам, вельмі пільна і востра ўзіраецца ў жыццё, адлюстроўвае яго праз выразныя дэталі. Проза Алены Брава — творчасць са сваім, адметным почыркам. Ліна Мрагі, вядомая як аўтар рамана-фэнтэзі «Для смаку дадаць кары, альбо Каталізатар для планеты», выступае ў снежаньскім нумары з апавяданнем «Негабарытны груз».

    Вітаўт Чаропка праз «штрыхі да летапіснага партрэта» знаёміць з легендарнай гістарычнай асобай «Вешчая душа князя Усяслава Полацкага». Нагадаем, што князь Усяслаў Брачыслававіч правіў Полацкім княствам 57 гадоў (!). «Каб рэканструяваць біяграфію Усяслава Полацкага, нам давядзецца звярнуцца не толькі да вядомых летапісных фактаў, а і да тлумачэнняў даследчыкаў „Слова пра паход Ігаравы“ і былін, правобразам якіх стаў полацкі князь, да версій і здагадак. Гэта толькі надае інтрыгі і цікавасці для яго жыццеапісання», — зазначае вядомы гістарычны пісьменнік і публіцыст Вітаўт Чаропка. Васіль Зуёнак прысвяціў сваё эсэ акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі літаратуразнаўцу і празаіку Уладзіміру Гніламёдаву — «Ля паэтычнага вогнішча». У снежні 2022-га ва Уладзіміра Васільевіча — 85 гадоў з дня нараджэння.

    Адметнай публікацыяй нумара можна лічыць урыўкі з кнігі вядомага публіцыста і вучонага Аляксандра Радзькова «Пра матэматыку і матэматыкаў». Сама кніга пабачыць свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» у бліжэйшы час.
  • Садомская яблыня Алена Брава
    ISBN: 978-985-7209-03-3
    Год издания: 2018
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    У новым творы аўтаркі правакацыйнага рамана «Менада і яе сатыры» тэлевядоўца Інга Куродым вядзе свой прыватны рэпартаж, поўны горкага сарказму, з эпіцэнтра «звычайнай надзвычайнай сітуацыі», дзе жанчыны — «зручныя чалавекаадзінкі штатнага раскладу». Грамадства гатовае бачыць у жанчыне найперш маці, потым — працаўніцу, істоту «прыгожую, пяшчотную і крышачку ранімую, асабліва ў дзень, калі чутныя першыя цяжкія крокі вясны па нашай планеце, і вам дораць кветкі з антыпрыгарнымі патэльнямі». З юнацтва Інга Куродым гуляла па чужых правілах, але больш не можа даць рады свайму задушанаму гневу. Раман можна прачытаць як пазбаўленую табу споведзь сучасніцы, як сатыру на карумпаваную правінцыйную бюракратыю альбо як «гісторыю хваробы». Гумар ідзе побач з сімвалам і міфам, саладжавая мова ружовага чытва змяняецца брутальным прастамоўем, бязлітасны псіхалагічны аналіз суседнічае са шчырасцю інтымнага дзённіка. «Садомская яблыня» прапануе задумацца над вострасучасным і вечным.
  • Godzina policyjna dla jaskółek Alena Brava
    ISBN: 978-83-64505-37-9
    Год издания: 2017
    Издательство: Fundacja Sąsiedzi
    Язык: Польский
    Jeśli literatura w czasach maili, smartfonów, światłowodów, ma jeszcze jakikolwiek sens, to właśnie taki, by wytrącać nas z błogostanu i spokoju, w jakim wygodnie się umościliśmy, pozwalając sobie na myślenie, że to świat zwariował, lecz my z tym nie mamy nic wspólnego. Proza Aleny Brava wytrąca nas z tego błogostanu i spokoju, długo nie dając o sobie zapomnieć. Bohaterowie Godziny policyjnej dla jaskółek – członkowie barwnej, białoruskiej diaspory mieszkającej na Kubie, szefowa powiatowego domu kultury, wychowywana przez despotyczną matkę, chora na raka staruszka, myśląca obsesyjnie tylko o tym, jak jej niezaradny życiowo, pięćdziesięcioletni „dzidziuś” sobie poradzi, gdy jej zabraknie – narysowani mocną, wyrazistą, kreską, to lustro, w którym możemy przejrzeć się my wszyscy. Świat bowiem nie toczy się „osobno”, niezależnie od nas, lecz jest dokładnie taki, jacy my jesteśmy – zbudowany z naszych lęków, obsesji i fobii, jakie wynosimy z dzieciństwa i niesiemy ze sobą przez całe życie. Zasłaniając się tymi lękami i fobiami, „trudnym dzieciństwem”, „trudną historią narodu”, „niełatwym życiem”, zwalniamy się z odpowiedzialności za to, by ten świat uczynić lepszym. Więc kto ma to zrobić jak nie ty? – zdaje się pytać Alena Brava. Godzina policyjna dla jaskółek, to uniwersalna przypowieść o „grzechu zaniechania” względem świata nas wszystkich i literatura najwyższej próby.
  • Дараванне (сборник) Алена Брава
    ISBN: 978-985-7059-28-7
    Год издания: 2013
    Издательство: Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”
    Языки: Белорусский, Русский, Немецкий
    Старажытнагрэчаскае слова “алетэйя” (“ісціна”) літаральна азначае “адсутнасць забыцця”. Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну — да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава “Дараванне” беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза — цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе.

    Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці “замацаванне афекту” гістарычнай памяці?
  • Любовь в тени казарм Монкада Алена Браво
    ISBN: 978-1-300-22339-9
    Год издания: 2012
    Издательство: Franc-Tireur USA
    Язык: Русский
  • Менада и ее сатиры Алена Браво
    ISBN: 978-1-300-65306-6
    Год издания: 2012
    Издательство: Franc-Tireur USA
    Язык: Русский
    Роман белорусской писательницы Алены Браво в авторском переводе с белорусского.

    "Проза Алены Браво вырастает из удивительного синтеза жесткой реалистичности… и пронзительной искренности…“Простое” в своей непреднамеренности чередование безжалостной “физиологичности” и поэтизированного комментария… обусловливает чрезвычайно сильное эмоциональное впечатление от… текстов А.Браво, герои
    (а точнее — героини) которых с самого начала осуждены на поражение в борьбе с собственным одиночеством, которое кажется большим, чем сама жизнь".
    Ирина Шевлякова

    "В женщине никогда не притупляются качества, необходимые для литератора: ощущение боли, способность видеть образность окружающей действительности и обостренное чувство справедливости… Алена Браво всеми этими качествами обладает".
    Тихон Чернякевич
  • Представление в черном театре Алена Браво
    ISBN: 978-1-300-52876-0
    Год издания: 2012
    Издательство: Franc-Tireur USA
    Язык: Русский
  • Рай даўно перанаселены Алена Брава
    ISBN: 978-985-6906-58-2
    Год издания: 2012
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    У рамане “Менада і яе сатыры” аўтар выступае ў розных іпастасях: то следчага, то пракурора, то адваката, то псіхіятра, то журналіста, то назіральніка, то патолагаанатама загубленай душы. Гераіня аповесці “Рай даўно перанаселены” займаецца падрабязнай рэканструкцыяй уласнага дзяцінства, бязлітасна аналізуючы існаванне трох пакаленняў жанчын, якія нарадзіліся “пад халоднымі сонцамі ўяўных велічыняў”. Узаемаадносіны беларускай эмігранткі і былога салдата вермахта — у цэнтры вострасюжэтнай аповесці “Дараванне”, дзеянне якой адбываецца ў сучаснай Нямеччыне. У кнігу таксама ўключаная першая аповесць аўтара “Бязлітасны мой воін” і шэраг апавяданняў.
  • Имя Тени - Свет (сборник) Алена Браво
    ISBN: 9789855560099, 978-985-556-009-9
    Год издания: 2012
    Издательство: Лiтаратура i Мастацтва
    Язык: Русский
    Психология и внутренний мир нашей современницы, остающейся "узницей детства", но пытающейся отстаивать свое право на любовь и свободу - главная тема произведений Алены Браво. Сущность героинь А.Браво ярче всего проявляется в любви, которая "есть материнство" и одновременно - "просто долька апельсина под ногами толпы". Поток сознания автора удивительным образом смешивает бытовые зарисовки с эссеистикой, психические состояния с живыми диалогами, поэтизированный комментарий к прошлому с беспощадной реалистичностью. Безупречное чувство языка и стиля, богатство литературных аллюзий позволяют писательнице создавать повести и рассказы, способные удовлетворить самый изысканный вкус. А обостренное чувство справедливости и не притупляющееся ощущение боли ставят тексты А.Браво в один ряд с лучшими образцами отечественной прозы.
    Книга включает в себя уже известные читателю повести "Комендантский час для ласточек", "Прощение", "Рай давно перенаселен", а также другие повести и рассказы в авторском переводе.

    Для широкого круга читателей.
  • Каменданцкі час для ластавак (сборник) Алена Брава
    ISBN: 985-02-0682-9
    Год издания: 2004
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.
  • Имя Тени – Свет Алена Брава
    ISBN: 978-985-721-04-66
    Год издания: 2000
    Язык: Русский
    Психология и внутренний мир нашей современницы, остающейся «узницей детства», но пытающейся отстаивать свое право на любовь и свободу – главная тема произведений Алены Браво. Сущность героинь А.Браво ярче всего проявляется в любви, которая «есть материнство» и одновременно – «просто долька апельсина под ногами толпы». Поток сознания автора удивительным образом смешивает бытовые зарисовки с эссеистикой, психические состояния с живыми диалогами, поэтизированный комментарий к прошлому с беспощадной реалистичностью. Безупречное чувство языка и стиля, богатство литературных аллюзий позволяют писательнице создавать повести и рассказы, способные удовлетворить самый изысканный вкус. А обостренное чувство справедливости и не притупляющееся ощущение боли ставят тексты А.Браво в один ряд с лучшими образцами отечественной прозы. Книга включает в себя уже известные читателю повести «Комендантский час для ласточек», «Прощение», «Рай давно перенаселен», а также другие повести и рассказы в авторском переводе.