Автор
Алена Брава

Алена Валер'еўна Брава

  • 13 книг
  • 2 подписчика
  • 84 читателя
4.0
101оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.0
101оценка
5 38
4 43
3 14
2 4
1 2
без
оценки
11

Алена Брава — книжные серии

  • Маладосць №12 (2022) Алена Брава
    ISBN: 01312308
    Год издания: 2022
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Адкрываецца часопіс навагоднімі навеламі-гісторыямі Андрэя Сідарэйкі «З чыстага аркуша». З лірычнай паэмай «Крыгі» выступае Алёна Папко. Падборкай вершаў «Снегавы магніт» вядзе свой дыялог з чытачом добра вядомы айчыннаму чытачу Віктар Ярац. З вершамі ў «Маладосці» выступаюць і Наталля Суботка, Навум Гальпяровіч, Ангеліна Варатынская.

    Хацелася б усім параіць прачытаць апавяданні Алены Бравы, аб’яднаныя ў падборку «Кава на пяску» («Канапа», «Ганеша», «Сабакі Гекаты»). Пісьменніца, якую па праву можна лічыць «маладосцеўскім» аўтарам (на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яна друкуе сваю прозу менавіта ў гэтым выданні), вельмі ашчадная ў карыстанні словам, вельмі пільна і востра ўзіраецца ў жыццё, адлюстроўвае яго праз выразныя дэталі. Проза Алены Брава — творчасць са сваім, адметным почыркам. Ліна Мрагі, вядомая як аўтар рамана-фэнтэзі «Для смаку дадаць кары, альбо Каталізатар для планеты», выступае ў снежаньскім нумары з апавяданнем «Негабарытны груз».

    Вітаўт Чаропка праз «штрыхі да летапіснага партрэта» знаёміць з легендарнай гістарычнай асобай «Вешчая душа князя Усяслава Полацкага». Нагадаем, што князь Усяслаў Брачыслававіч правіў Полацкім княствам 57 гадоў (!). «Каб рэканструяваць біяграфію Усяслава Полацкага, нам давядзецца звярнуцца не толькі да вядомых летапісных фактаў, а і да тлумачэнняў даследчыкаў „Слова пра паход Ігаравы“ і былін, правобразам якіх стаў полацкі князь, да версій і здагадак. Гэта толькі надае інтрыгі і цікавасці для яго жыццеапісання», — зазначае вядомы гістарычны пісьменнік і публіцыст Вітаўт Чаропка. Васіль Зуёнак прысвяціў сваё эсэ акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі літаратуразнаўцу і празаіку Уладзіміру Гніламёдаву — «Ля паэтычнага вогнішча». У снежні 2022-га ва Уладзіміра Васільевіча — 85 гадоў з дня нараджэння.

    Адметнай публікацыяй нумара можна лічыць урыўкі з кнігі вядомага публіцыста і вучонага Аляксандра Радзькова «Пра матэматыку і матэматыкаў». Сама кніга пабачыць свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» у бліжэйшы час.
  • Каменданцкі час для ластавак (сборник) Алена Брава
    ISBN: 985-02-0682-9
    Год издания: 2004
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.