
Владимир Жилка – лучшие книги
- 3 произведения
- 10 изданий на 2 языках
По популярности
-
Выбраныя творы Уладзімір Жылка
ISBN: 985-6318-19-X Год издания: 1998 Издательство: Беларускі кнігазбор Язык: Белорусский Уладзімір Жылка – адметная постаць у пантэоне выдатных дзеячоў беларускай культуры. Паэт, крытык, перакладчык, ён плённа ўзгадоўваў на беларускай глебе парасткі еўрапейскіх літаратурных традыцый. Адным з першых трапіўшы пад бальшавіцкія рэпрэсіі 1930-х гг., ён не паспеў вывесці пад купал велічны Храм Хараства, будаванне якога распачаў М. Багдановіч. Апрач паэтычных твораў, што сталі ўжо хрэстаматыйнымі, у аднатомнік увайшлі невядомыя вершы, літаратурна-публіцыстычныя артыкулы, дзённік, лісты, успаміны пра паэта.
-
Сярэбраныя галасы. Душа мая тужлівая (сборник) Міхась Чарот, Язэп Пушча, Уладзімір Жылка, Уладзімір Дубоўка, Змітрок Астапенка, Алесь Дудар, Валеры Маракоў, Паўлюк Трус, Міхась Багун, Андрэй Александровіч, Тодар Кляшторны, Аркадзь Моркаўка, Юрка Лявонны, Юлі Таўбін, Уладзімір Хадыка
ISBN: 985-02-0753-1 Год издания: 2005 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский «Душа мая тужлівая...» — своеасаблівая анталогія паэзіі 20—30-х гадоў мінулага стагоддзя. Лёс пятнаццаці паэтаў, творы якіх увайшлі ў гэтую кнігу, амаль аднолькавы — яркі, адметны прыход у літаратуру, жаданне мастацкім словам данесці свае думкі, перажыванні... Выхад у свет паэтычных кніг... I амаль аднолькавы трагічны лёс чакаў іх наперадзе... Паэзія А. Дудара, У. Жылкі, Ю. Лявоннага, Ю. Таўбіна і іншых, вытрымаўшы выпрабаванне часам, будзе цікавая і сённяшняму чытачу. -
Творы. Да 20-х угодкаў сьмерці Уладзімір Жылка
Год издания: 1955 Издательство: Выданьне Ант. Адамовіча Язык: Белорусский Нашае выданьне збору Жылкавых твораў - першае ў сваім родзе выданьне, хоць мо, дзеля розных абставінаў, і ня зусім поўнае (аднак, здаецца, што мала няпоўнае, блізу што поўнае) - будуецца намі подля хронолёгічнага прынцыпу, балазе датаванасьць траха ня ўсіх твораў самым паэтам (прынамся датамі гадоў) дазваляе на гэта. Апрача ўводных каментароў, даюцца й зацемкі да асобных вершаў, калі яны вымагаюцца тымі ці іншымі мясьцінамі іх або зьвязанымі зь імі абставінамі.
-
Сэрцам народжаны спеў Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка, Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Язэп Пушча, Уладзімір Жылка, Уладзімір Дубоўка, Пімен Панчанка
ISBN: 978-985-02-1704-2 Год издания: 2016 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У гэты зборнік увайшлі вершы для чытання ў Х класе. Класічная паэзія Уладзіміра Жылкі, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Петруся Броўкі, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі і Уладзіміра Караткевіча зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства. -
Творы Язэп Пушча, Уладзімір Жылка, Уладзімір Дубоўка
ISBN: 978-985-02-1732-5 Год издания: 2016 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский 13 том. У кнізе прадстаўлена творчасць найбольш самабытных і яркіх паэтаў першай траціны ХХ стагоддзя — Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі і Язэпа Пушчы. Склаўшыся як творчыя асобы ў «Маладняку», а потым утварыўшы ў 1926 г. літаратурнае аб’яднанне «Узвышша» (У. Жылка далучыўся крыху пазней як заходнебеларускі паэт), яны сталі лідарамі літаратурнага працэсу 1920-х гг., паэтамі-наватарамі, якія смела выкарыстоўвалі стылістыку сучасных ім авангардных плыняў, эксперыментавалі са словам у пошуках новага мастацкага стылю, сугучнага ўзрушліва-«бурапеннаму» пералому эпох. Упершыню ў гэтым выданні друкуецца поўная рэдакцыя верша «Праметэй» У. Жылкі, узнаўляюцца і ўдакладняюцца аўтэнтычныя аўтарскія рэдакцыі іншых твораў. -
Матылі Уладзімір Жылка
ISBN: 978-985-02-1122-4 Год издания: 2009 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский İмя Уладзіміра Жылкі (1900 – 1933) стаіць у шэрагу самых адметных дзеячаў беларускага Адраджэння. Яркі прадстаўнік паэзіі Заходняй Беларусі, ён заявіў пра сябе як арыгінальны майстар слова і перакладчык. У кнізе "Матылі" сабраная паэтычная спадчына Уладзіміра Жылкі.
-
Шляхі Михась Чарот, Язэп Пушча, Владимир Жилка, Владимир Дубовка, Міхайла Грамыка, Дмитрий Астапенко, Алесь Дудар, Янка Журба, Тишка Гартный, Валеры Маракоў, Павел Трус, Андрэй Александровіч, Тодар Кляшторны, Аркадзь Моркаўка, Юрка Лявонны, Юлі Таўбін, Уладзімір Хадыка, Мікола Хведаровіч, Алесь Гурло, Алесь Жаўрук, Сяргей Дарожны
ISBN: 5-7880-0397-0 Год издания: 1992 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский Беларуская паэзія 20–30-х гадоў.