Лучшая рецензия
Смотреть 2
Пэўны час я марыла напісаць раман, падзеі якога адбываліся б у кнігарні. У звычайнай невялічкай менскай кнігарні. Магчыма, гэта звязана з тым, што ў такім месцы я працую ўжо больш за два гады. Магчыма, мне проста не хапае такога твора ў беларускай літаратуры. Свайго аналага серыяла “Black books” і кнігі Шона Байтэла “The Diary of a Bookseller”. А Зміцер Вішнёў узяў і напісаў. Антыраман, галоўны герой якога — дырэктар кнігарні (уласна, як і сам аўтар). Той, хто ўжо знаёмы з творчасцю Вішнёва, ведае, што не варта чакаць ад гэтай кнігі сюжэту, лінейнага выкладу фактаў і падзей. Твор складаецца з урыўкаў, дыялогаў, размоў і фрагментаў. Гэта дыялогі дырэктара з галавой, хроніка працы кнігарні, гісторыі іншых персанажаў, якія з’яўляюцца на старонках кнігі. Як ні дзіўна, але мяне сапраўды…