Больше цитат
*** хата вакол якой... «Расамаха»
***
хата вакол якой выспяваюць лiўнi
стаiць пасярод зямлi па каленi ў глiне
звяры пры двары гэтай хаты зябнуць i мокнуць
i слепа паўзуць па глiне i выюць самотна
вялiкае сонца тут не спыняла вока
бо гэтае месца загразла ў сабе глыбока
але гаспадынi хаты - i цемры досыць
яна сабе тчэ дажджы ды складае ў стосы
тут самыя свежыя хмары але сюды
нiхто не шукае шляху апроч вады