Каля варот сакаталi куры, пераграбаючы канюшынную пацяруху, i адна - надзьмутая i сярдзiтая - упарта квактала, расплывалася па пяску гарачым воллем. Абмочаны недзе шчанюк ацiраўся каля сяней i нудна вылiзваў шэрсць каля хваста. Гусак падняў галаву i глыбакадумна закрычаў. Шчанюк крыху страцiў свой нудны выгляд i забурчаў,…