...Я ведаў, што гэта дурная, несамавітая злосць, што ніхто не вінаваты і не паможа мне, але ўсё роўна злаваўся і дзёрзка глядзеў сустрэчным у вочы, нібы ведаў за кожным самы найцяжэйшы грэх. Нейкія дзве пары ішлі наперадзе мяне. Адзін - даўганогі, сутулы, з высока пастрыжанай шылаватай галавой, заклаўшы рукі за спіну,…