
Автор
Новинки Зміцера Вішнёва
- 1 произведение
- 9 изданий на 3 языках
-
Калі прыгледзецца — Марс сіні Зміцер Вішнёў
ISBN: 978-985-7165-96-4 Год издания: 2019 Издательство: Янушкевіч Язык: Белорусский Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў. -
Замак пабудаваны з крапівы Зміцер Вішнёў
ISBN: 978-985-6906-32-2 Год издания: 2010 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Адбываецца персаніфікацыя лірычнага героя ў аўтара і наадварот. Здзек з чытача, але і здзек з пісьменніка. Руйнаванне традыцыі і перамыванне костак штучным каштоўнасцям. Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы” — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. -
Друкапісы. Вялікая імправізацыя Виктор Жыбуль, Зміцер Вішнёў, Алесь Бычкоўскі, Вальжина Морт, Інэса Кур'ян, Міхась Башура, Ільля Сін, Сяргей Патаранскі, Валентин Татур, Ганна Ціханава
ISBN: 978-985-6906-15-5 Год издания: 2009 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Выданне прысвечанае ранняму літаратурнаму авангарду Беларусі, што часткова адлюстраванае ў эксперыментальным выдаўніцкім праекце 90-х гадоў ХХ стагоддзя — так зв. «друкапісах», якія фактычна сталіся першай авангардовай перыёдыкай беларускай літаратуры. -
Фараон у заапарку Вішнёў Зміцер
ISBN: 985-6800-19-6 Год издания: 2007 Издательство: І.Логвінаў Язык: Белорусский Кнігу паэта Змітра Вішнёва складаюць шэсць раздзелаў, кожны з якіх мае сваю структуру і стылістыку. За аўтарскім эксперыментам заўсёды ёсць сэнсавая глыбіня і даследаванне гэтага свету. -
Верыфікацыя нараджэння Зміцер Вішнёў
ISBN: 985-6701-61-9 Год издания: 2005 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Анатацыі няма.
У развагах пра “свой шлях”. -
Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў. Раман без парахода і самалёта Зміцер Вішнёў
ISBN: 985-6701-01-5 Год издания: 2002 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так, яшчэ трэба паведаміць, што трап скалочаны з аўтарскіх асацыяцыяў, зьвязаных зь яго біяграфіяй. Вішнёў — майстра лоўлі асацыяцыяў. Ен узабраўся вярхом на асу i, як ас, лётаючы па сваім расфарбаваным пакоі, сачком палюе на асацыяцыі, пасьля кладзе ix згодна бляску, колеру i нават паху на свой працоўны стол. Затым доўга смажыць ix на паперы i вылівае ў выглядзе прыступак да свайго трапа. -
Тамбурны маскіт Зміцер Вішнёў
ISBN: 9785947160024 Год издания: 2001 Издательство: Невский Простор Язык: Белорусский Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, аўтар стварае сваю «беларускую Афрыку», бо ў ягоным арсенале не толькі эпатаж і эстэтычны радыкалізм, але і сваё філасофскае бачанне свету. Шмат што з прадстаўленага ў новым выданні перакладалася на шведскую, фінскую, французскую, польскую, балгарскую ды іншыя мовы свету. -
4+4+4. Беларуская і шведская паэзія Алесь Разанаў, Рыгор Барадулін, Зміцер Вішнёў, Силла Науман, Серж Мінскевіч, Агнета Плейель, Ніна Мацяш, Сяргей Законнікаў, Крыстофер Леандоэр, Алесь Туровіч, Кенэт Клемэц, Ірына Туровіч
Год издания: 1999 Издательство: Шведскі інстытут Языки: Белорусский, Шведский -
Штабкавы тамтам Зміцер Вішнёў
ISBN: 985-02-0415-X Год издания: 1998 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Чытаючы гэтую кнігу, міжволі ўяўляеш сябе то пасярод шумнага карнавалу, то ў непралазных джунглях, то ў нябёсах на дэльтаплане, то на крызе ў акіяне, то ў палаце вар'ятні, то на сэрцазаміральнай вышыні перад краянем бездані, дзе абрываюцца ўсе сюжэты, думкі, сказы, словы... Між іншым, кнігу Зміцера Вішнёва ва ўсіх вышэйпералічаных мясцінах таксама можна чытаць. Гэта нават дадасць да яе ўспрымання большай вастрыні.