
Автор
Новинки Надзеи Артымович
- 7 изданий на 2 языках
-
Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт Анна Воронова, Вольга Гапеева, Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Вайцяшонак Марыя, Валянціна Аксак, Данута Бічэль, Сабина Брило, Ася Волкава, Святлана Варонік, Надзея Артымовіч, Крысціна Бандурына, Вольга Гронская, Марыя Бадзей, Дар’я Бялькевіч
ISBN: 9786099637105 Год издания: 2023 Издательство: Пфляўбаўм Языки: Белорусский, Русский -
Краявід з невідочнай памылкай Надзея Артымовіч
ISBN: 978-83-62857-44-9 Год издания: 2018 Издательство: Праграмная рада тыднёвіка "Ніва" Языки: Белорусский, Польский Усё напісанае дагэтуль Надзеяй Артымовіч дае кожнаму з нас магчымасць адшукаць у яе паэзіі менавіта той самы, адзіны, важны верш - той верш. Верш, які будзе ўсплываць у тваіх думках у розных неспадзяваных хвілінах і месцах. Верш - мантра, малітва, замова. -
Жоўтая музыка Надзея Артымовіч
ISBN: ISBN: 83-917349-3-5 Год издания: 2005 Издательство: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Беларускі Саюз у Польшчы Язык: Белорусский -
Адплывае спакойнае неба Надзея Артымовіч
ISBN: ISBN: 83-911514-0-9 Год издания: 1999 Издательство: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва Язык: Белорусский -
З неспакойных дарог Надзея Артымовіч
ISBN: 5-340-00683-6 Год издания: 1993 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Сезон у белых пейзажах Надзея Артымовіч
Год издания: 1990 Издательство: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа Язык: Белорусский -
Роздумы Надзея Артымовіч
Год издания: 1981 Издательство: Беласток: Галоўнае Праўленне Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства Язык: Белорусский Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай студыі іў Беластоку, а пазней – беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. У наступныя гады пражывала ў Варшаве і Бельску. Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч, які адбыўся ў красавіку 1970 г. у ніваўскай „Літаратурнай старонцы" („Ой, ляцелі гусі") не меў, здаецца, большага ўплыву на яе далейшы творчы працэс. Аб гэтым сведчыць факт, што на працягу шасціі гадоў (1970-1975) было надрукавана ў „Ніве" ўсяго 13 прапанаваных паэтэсай вершаў. Разнастайнымі і дзіўнымі бываюць шляхі тварэння. У выпадку Артымовіч пераломным быў 1976 год, які прынёс раптоўную актывізацыю яе творчых сіл. Можа ўплыла на тое першая рэцэнзія надрукаваная 11 красавіка 1976 г. у варшаўскім украінскім тыднёвіку „Наше слово", можа першы аўтарскі вечар, які адбыўся 8 снежня 1976 г. у варшаўскім клубе Беларускага грамадска-культурнага таварыства, можа нешта іншае. Пачынаючы з гэтага часу з творчай майстэрні Надзеі Артымовіч выйшлі шматлікія новыя вершы, якіх ужо нямала друкавалася на старонках „Нівы", у „Беларускіх календарах", альманаху „Белавежа-3", мінскай „Маладосці" і іншых выданнях. (Ю. Туронак, Уступ, фрагмент)