Тут правяраецца мудрасць, Канчаткова мудрасць правяраецца не ў школах, Мудрасць нельга перадаць ад таго, хто яе мае, таму, у каго яе няма, Мудрасць ідзе з душы, яна не падуладна доказам, яна сама сабе доказ, Яна заўсёды і ўсюды, у кожнай рэчы і з'яве,— яна іхні змест, Яна сцвярджае ўпэўнена рэальнасць і бессмяротнасць…