
Лучшие книги Вольгі Гапеевай
- 18 изданий на 2 языках
По популярности
-
Кэмэл-Трэвэл Вольга Гапеева
ISBN: 978-985-7209-29-3 Год издания: 2019 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Наватарскі раман Вольгі Гапеевай “Кэмэл-Трэвэл” апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман - гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў. -
Грустный суп Вольга Гапеева
ISBN: 978-5-9684-2593-5 Год издания: 2016 Издательство: Качели Язык: Русский Удивительны герои этой книги: суп, который не хочет быть скучным, пуговица, которая ищет смысл жизни, ежонок, пытающийся понять, почему перед сном мы считаем именно овечек. Сказки не только очаровательны, они дают возможность и посмеяться вместе с ребенком, и задуматься над очень важными вещами, тем более что каждая из них заканчивается вопросом: «А ты как думаешь?..»
-
Метад муаравых крэсак Вольга Гапеева
ISBN: 978-985-6906-65-0 Год издания: 2012 Издательство: Мн.: Галіяфы Язык: Белорусский Вольга Гапеева - аўтарка кніг "Рэканструкцыя неба", "Няголены ранак", "Метад муаравых крэсак", "Прысак і пожня". Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва і інш.). Стыпендыятка Літаратурнага Калоквіума Берлін (2009) і Міжнароднага Дома пісьменніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010). Лаўрэат прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" (2010). Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай) і гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, а таксама даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі і сацыялогіі цела (мадыфікацыі і самапашкоджанні).
Кніга паэзіі увабрала ў сябе лепшыя вершы былых гадоў і новыя творы вядомай паэткі. -
Дзве Авечкі Вольга Гапеева
ISBN: 978-985-7021-38-3 Год издания: 2017 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский “Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар. -
Самота, што жыла ў пакоі насупраць Вольга Гапеева
ISBN: 9789857209835 Год издания: 2021 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды “чалавечнага” чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў. -
Няголены ранак Вольга Гапеева
ISBN: 978-985-6800-77-4 Год издания: 2008 Издательство: І. П. Логвінаў Язык: Белорусский Доўгачаканы праект сучаснай беларускай літаратуры — новая кніга Вольгі Гапеевай — зьмяшчае вершы апошніх гадоў. “Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў. -
Чорныя макі Вольга Гапеева
ISBN: 978-985-7209-13-2 Год издания: 2019 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Вольга Гапеева – аўтарка кніг «Няголены ранак», «Прысак і пожня», «Сумны суп», «(в)ядомыя гісторыі» і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыˆкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае ступень кандыдата навук, дацэнт. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў…
-
Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі Вольга Гапеева
ISBN: 978-985-7209-66-8 Год издания: 2020 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Новая кніга Вольгі Гапеевай — гэта шэсць чароўных гісторый для дзяцей і не толькі. Дзівосныя насельнікі маленькага казачнага свету, створанага ці, можа, прыснёнага аўтаркай, перажываюць тое, што знаёма шмат каму з нас — маленькіх і дарослых. Гэта мудрая і кранальная кніга пра вельмі важныя рэчы.
-
(В)ядомыя гісторыі Вольга Гапеева
ISBN: 978-609-8147-76-6 Год издания: 2016 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Спачуваеце памідору? Не давяраеце макароніне? Думаеце, што ваш кубак – будыст? Гісторыі, створаныя аўтаркай, правакуюць на неадзначныя адказы. Героі жывуць там, дзе абсурд сустракаецца з рэальнасцю, несупынна нараджаючы думку: такую ж зграбную, як і зыбкую.
Кніга Вольгі Гапеевай — чытанне для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям.
Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працаваць далей. І вось вынік – 31 гісторыя, напоўненая нетрывіяльнымі разважаннямі і трапнымі назіраннямі, дзе героямі робяцца відэльцы і нажы, яблыкі і пяльмені... Перанесеныя ў сферу філасофіі, яны, тым не менш, пачуваюцца там як дома, даводзячы, што і ў самым звычайным ёсць неверагодная прыгажосць думкі. -
Рэканструкцыя неба Вольга Гапеева
ISBN: 5-94716-009-9 Год издания: 2003 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Дзіцяча-казачныя позіркі Вольгі Гапеевай ператвараюць Рэальны сьвет у Краіну, дзе сыпле "марцыпанавы сьнег", а восеньню "газэты адлятаюць у вырай". І пакуль лірычны герой зьбіраецца на вайну, на абшарах кнігі вядзецца "рэканструкцыя неба". Так што і немагчымае часам можа стацца магчымым. Ня верыце? Пачытайце і пераканаецеся самі. -
словы якія са мной адбыліся Вольга Гапеева
ISBN: 978-985-7209-51-4 Год издания: 2020 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский У сваёй сёмай паэтычнай кнізе Вольга Гапеева працягвае даследаваць пакручастыя лабірынты ўнутранай рэальнасці, усё глыбей засвойваючы тое, што прынята лічыць навакольнай рэчаіснасцю.
Гэты зборнік — падарожная мапа для тых, хто гатовы пакінуць зону камфорту і выправіцца ў экзістэнцыйную вандроўку разам з паэткай. -
Граматыка снегу Вольга Гапеева
ISBN: 978-985-7140-15-2 Год издания: 2017 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай. -
Прысак і пожня Вольга Гапеева
ISBN: 978-985-562-025-0 Год издания: 2013 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский “Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі.
Больш за тое, ёсьць унікальная магчымасьць — пачуць вершы ў выкананьні самой аўтаркі, да кнігі прыкладаецца кампакт-дыск, дзе размешчаныя выбраныя вершы і пяць музычна-паэтычных трэкаў, выкананых сумесна з музыкам Уладам Бубнам. -
Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт Анна Воронова, Вольга Гапеева, Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Вайцяшонак Марыя, Валянціна Аксак, Данута Бічэль, Сабина Брило, Ася Волкава, Святлана Варонік, Надзея Артымовіч, Крысціна Бандурына, Вольга Гронская, Марыя Бадзей, Дар’я Бялькевіч
ISBN: 9786099637105 Год издания: 2023 Издательство: Пфляўбаўм Языки: Белорусский, Русский -
Пад асобнымі коўдрамі Вольга Гапеева
ISBN: 9781915601469 Год издания: 2024 Издательство: Skaryna Press Язык: Белорусский Кніга Вольгі Гапеевай „Пад асобнымі коўдрамі“ — гэта падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў (2020–2024). Як і ў папярэдніх зборніках, аўтарка застаецца адданай сваім гуманісцкім прынцыпам і фемінісцкім перакананням. -
Парадокс "Немаўля" : Tractatus Poeticus Вольга Гапеева
ISBN: 978-985-7209-94-1 Год издания: 2022 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский